Аўторак, 20 Май 2025

Яшчэ адна праўладная грамадская структура з’явілася ў Віцебску

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У абласным цэнтры з’явілася гарадская арганізацыя РГА “Патриоты Беларуси”. Грамадскае ўтварэнне, якое на можа пахваліцца вялікай колькасцю сваіх чальцоў, вырышала падвышаць аўтарытэт, ствараючы разгалінаваную рэгіянальную структуру. Старшынём віцебскай гарадской арганізацыі рэспубліканскага аб’яднання абраны 40-гадовы Юрый Цевелеў - сталы ўдзельнік праўладных аўтапрабегаў і іншых падобных ідэалагічных акцый.

Паводле Цевелева, у гарадской арганізацыі налічваецца 200 чалавек. Гэта больш як траціна чальцоў, калі гаварыць пра колькасць  у маштабах вобласці: абласная арганізацыя РГА “Патриоты Беларуси” налічвала  ў пачатку гэтага года 580 чалавек.

Курс на тое, каб “набіраць кадры” відавочна ўзяў яе новы  кіраўнік - дэпутат  Палаты Прадстаўнікоў Уладзімір Бабічаў. Ён нарадзіўся на Дубровеншчыне, скончыў універсітэт культуры па спецыяльнасці “Рэжысура народных святаў”, неклькі гадоў адпрацаваў дырэктарам цэнтра народнай творчасці ў Дуброўна, і таму , падобна, яму бліжэй арганізацыя культурна-масавых мерыпрыемстваў “на публіку”, чымсьці дэпутацкая праца з праблемамі жыхароў сваёй акругі...

Адпаведна, і стварэнне структуры гарадскога ўзроўню  будзе адзначана мерапрыемствам , якое “объединит "Патриотов Беларуси", па словах Уладзіміра Бабічава. Гэта чарговы аўтапроабег, толькі пад назвай "Маёвка-фест". У гэтую суботу аўтакалона ўдзельнікаў рушыць з Віцебску ў Сянно, дзе “организуют образовательную программу "Правда о войне -- наш щит", выступит ансамбль казачьей песни "Вольница" и другие творческие коллективы”.

Людміла Кротава