Вядома, што вырабіць памятны знак павінна камунальнае прадпрыемства “Оршанская спецавтобаза”. На знак і устаноўку будзе выдаткавана 40 тыс. руб.: 4 тыс. - гэта ахвяраванні заяўнікаў, 18 тыс. абяцаюць выдаткаваць з абласнога бюджэту і яшчэ 18 - з рэспубліканскага. І гэта бадай што ўсё.
Пра вынікі конкурсу, які ўжо некалькі год ладзіць аблвыканкам, дзяржСМІ пішуць вельмі каротка, і мы ўжо звярталі на гэта ўвагу. Але прагрэс ёсць: сёлета ідэі праектаў і сумы на іх рэалізацыю абвешчаны публічна.
Яшчэ хацелася б ведаць, ці былі ўвасоблены мінулагоднія ініцыятывы, на якія дзержаўныя грошы выдаткоўваліся летась.
Што да памятнага знака ў гонар подзвіга ліквідатараў, то гэта ўвогуле вялікі прарыў. Віцебскія ўлады ўжо 20 год не рэагуюць на прапановы грамадскасці, у тым ліку і саміх удзельнікаў ліквідацыі наступстваў тэхнагеннай катастрофы ў Чарнобылі.
Таццяна Свіціна