У Віцебску кажуць, што ўжо з’явілася негалоснае распараджэнне браць на працу тых, каго раней звальнялі пасля судоў за “распаўсюд экстрэмізму ў інтэрнэце” або за “удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах”.
"Рук не хватает, чтобы работать. Проектов много, даже деньги можно найти на их реализацию, а вот с людьми, кто будет делать это руками, и особенно кто будет руководить, наверное, загвоздка”, - сказаў Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага аблвыканкама, у інтэрв’ю тэлеканалу "Беларусь 1".
Кіраўнік вобласці не патлумачыў, куды дзеліся людзі ў мірныя гады пры адсутнасці войнаў або эпідэмій. Але заявіў, што спадзяецца хіба што на моладзь, якую трэба выхоўваць такім чынам, каб яна заставалася на малой радзіме.
Тлумачэнне праблем, якія перажывае Віцебшчына, недахопам працоўных рук выглядае непераканаўча. Асабліва пасля таго, як Лукашэнка паабяцаў наладзіць праверкі ў рэгіёне, ды такія, "Субоцін будзе на галаве хадзіць. або на руках" (цытата).
Алег Папоў
Панядзелак, 28 Красавік 2025
Кіраўнік Віцебскай вобласці прызнаў, што “няма каму працаваць”
У выніку масавых звальненняў пасля палітычна матываваных “адміністратывак” некаторыя сферы дзейнасці ў воласці засталіся без кваліфікаваных кадраў. Звальненні адбыліся ў рэгіянальных структурах “Віцебскэнэрга”, у школах і вышэйшых навучальных установах. Бракуе людзей нават на пасадах, дзе не патрабуецца спецыяльная адукацыя - у крамах, у сферы ЖКГ.
Апублікавана ў
Дзяржава