Пятніца, 16 Май 2025

У Глыбоцкім раёне зафіксаваны рост падлеткавай злачыннасці

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Не дапамагае ні ідэалагічнае выхаванне, ні  стварэнне вайскова-паірыятычных класаў. Мясцовы РАУС таксама не можа прапанаваць нічога кардынальна новага:  толькі прафілактычную акцыю “Падлетак”, якая будзе праводзіцца на наступным тыдні - з 19 па 24 мая.

Між тым, самі супрацоўнікі міліцыі канстатуюць, што прафілактычная праца, нават індывідуальная, у іх “кульгае”. Да прыкладу, сёлета зафіксаваны два крадзяжы, здзейсненыя падлеткамі. Адзін з іх здзейсніў падлетак, з якім супрацоўнікі  інспекцыі па справах непоўнагадовых ужо пэўны час праводзілі індывідуальную працу.

Колькасць злачынстваў з удзелам непаўнагадовых тым часам “б’е рэкорды”: у Глыбоцкім раёне яна складае 5,9% ад агульнай колькасці злачынстваў, тады як сярэдні паказнік у Віцебскай вобласці - 2,6%, а ў цэлым па Беларусі - 2,5 %.

Аляксей Птак