Артыкулы пра “дрэнную Польшчу” з’яўляюцца ў дзяржСМІ Віцебскай вобласці штодзенна і сінхронна: іх публікуюць розныя выданні - ад абласной газеты да “раёнак”. У гэтых публікацыях няма спробаў аналізу, сітуацыя малюецца спрэс чорнымі фарбамі.
Мэта выразная: зняважыць прэзідэнцкія выбары ў суседняй дзяржаве, каб выклікаць у чытачоў супрацьпастаўленне - маўляў, у Беларусі яны праходзяць чэсна і дэмакратычна.
Застаецца хіба дадаць, што дробныя нападкі на Польшчу ўжо працяглы час з’яўляюцца трэндам у мясцовай дзяржаўнай прэсе. Да прыкладу , чаго вартыя адны толькі назвы відэаролікаў на Youtube-канале абласной газеты “Вести не молчат”: “Шокирующие подробности ужасов на польской границе”, “ Нахлебники. Украинцы оккупировали Польшу”, “ Черный бизнес. Белорусов вербуют и обманывают”, “На границе с Беларусью 6 тысяч польских солдат”. Аўтар і вядучы гэтага канала - былы галоўны спецыяліста ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, а цяпер загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела абласной газеты Святаслаў Міхайлаў. За гэты праект прапагандыст абвешчаны пераможцам абласнога журналістцкага конкурсу, а ягоны відэаблог прызнаны “найлепшым творчым праектам”.
Аляксандр Падзвінскі
Панядзелак, 19 Май 2025
Газеты Віцебшчыны ўзяліся пісаць пра прэзідэнцкія выбары ў Польшчы
Усе артыкулы - у выключна негатыўным ключы. Маўляў, і кандыдаты на пасаду прэзідэнта выкарыстоўваюць брудныя метады, і самі выбары “брудныя” - з парушэннямі, і Польшча - краіна, скрайне несамастойная ў палітычным сэнсе. Нават тое, што выбары не адбыліся ў першым туры, стала прадметам нападак, не кажучы ўжо пра асобы прэтэндэнтаў.
Апублікавана ў
Рознае