На волю выйшла палітзьняволеная Вольга Ялцэвіч
Віцебскія ўлады хваляцца «новымі» дасягненнямі, прыпісваючы сабе чужыя заслугі
У абласным цэнтры стала «модным трэндам» урачыста рапартаваць пра новыя гарадскія аб“екты. Гараджанам расказваюць, што новага з“явілася ў горадзе, сціпла замоўчваючы той факт, што гэтае «новае» - добра забытае старое. Як стала, прыкладам, з Алеяй міру у парку 30-годдзя ВЛКСМ.
За распаўсюд «экстрэмізму» ўлады аштрафавалі педагога-арганізатара
Суддзя суда Сенненскага раёна Людміла Талай, 29 чэрвеня, за актыўнасць у сацыяльных сетках па распаўсюджванні «экстрэмісцкіх» матэрыялаў аштрафавала педагога-арганізатара віцебскай сярэдняй школы №28 Караліну Звярынскую. Раней яе справа значылася ў раскладзе суда Першамайскага раёна Віцебска, аднак яго перадалі па месцы рэгістрацыі педагога - у Сенненскі раён.
ДзяржСМІ хаваюць праблемы гараджан, з якімі тыя звяртаюцца да ўладаў
Крытыкаваць сацыяльныя і эканамічныя недахопы ў Беларусі нібыта не забаронена.Нібыта нават наадварот: дзяржаўным медыям загада выкрываць хібы, якія замінаюць мясцовым жыхарам працаваць або адпачываць. Але на практыцы атрымліваецца наадварот. Нават там, дзе пералік праблем можна было хаця б назваць, дзяржаўныя газеты абыходзяцца агульнымі фразамі. Чарговы прыклад -артыкул пра прыём грамадзян у райцэнтры Гарадок, які правяла Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцюкевіч.