Кантэнт групы «Мае Чашнікі» абвясцілі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Вінаватыя лаўкі?
Гэтая група «ВКонтакте» існуе ўжо шмат гадоў і мае каля 1,5 тысяч падпісчыкаў. Асноўны змест – гэта мясцовыя аб“явы, зрэдку – абмеркаванне падзеяў рэгіянальнага або рэспубліканскага маштабу. Увагу тых, хто клапоціцца пра інфармацыйную бяспеку беларусаў і бароніць іх ад «апазіцыйнага дэструктыўнага ўплыву», маглі прыцягнуць хіба што фотаздымкі. У прыватнасці, фотаздымкі лавачак у двары, пафарбаваныя белым і чырвоным яшчэ ў 2019 годзе.
Прыжыццёвую мемарыяльную дошку ўсталявалі кіраўніку вайсковага-патрыятычнага клуба ў Оршы
Ды 35-годдзя клуба «Русічы» на будынку аршанскага каледжа прафесіянальна-тэхнічнага каледжа з“явіліся адразу 4 мемарыяльныя дошкі. Адна ў гонар самога клуба, створанага ў 1988 годзе, а тры астатнія – у гонар ініцыятараў яго стварэння, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Васіля Ермалаева, выкладчыка гісторыі , краязнаўцы Аляксандра Кудзіна і ўласна стваральніка «Русічаў» Рыгора Шарая. Апошні з іх кіруе клубам да сённяшняга дня, хаця мясцовых жыхароў вельмі дзівіць тая акалічнасць, ўшто мемарыяльную дошку ўсталявалі жывому чалавеку.
Жыхары Віцебска звярнуліся ў пракуратуру і дзяржкантроль наконт 43 адкрытых калодзежаў і правалаў грунту
Жыхары Віцебска праз інфармацыйную платформу "Зручны горад" звярнуліся ў Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці і Пракуратура горада Віцебска з петыцыяй, у якой указваюць на дэградацыю гарадской дарожна-вулічнай сеткі. Найбольш часта гэта праяўляецца ў выглядзе небяспечна адчыненых калодзежаў і грунтавых правалаў вакол іх, рамонт якіх гарадскія службы праводзяць з вялікім спазненнем.