Мікалай Статкевіч: 150 дзён невядомасці
З Глыбоцкай ПК -13, дзе ўтрымліваюць зняволенага апазіцыйнага палітыка, ужо 5 месяцаў няма аніякіх звестак. Пра адсутнасці лістоў ад мужа ўжо цягам 150-ці дзён у Фэйсбуку нагадала ягоная жонка, Марына Адамовіч. Жанчына вядзе сумны ўлік часу зняволення: 30 траўня, калі звестак ад Мікалая Статкевіча не было 110 дзён, яна нагадала сябрам у сацыяльных сетках, што палітвязень знаходзіцца ў зняволенні ўжо тры гады.
На Мёршчыне ўлады ў два разы знізілі выдаткі на добраўпарадкаванне гарадоў і вёсак
Летась на ўтрыманне аб’ектаў добраўпарадкавання гарадоў і вёсак раёна ўлады выкарысталі звыш 1,35 мільёна рублёў. Сёлета на знешняе добраўпарадкаванне прадугледжана каля 695 тысяч рублёў. Пра гэта мёрскія ўлады паведамілі на сесіі раённага Савета дэпутатаў, якая прайшла ў Мёрах.
За вымпел з «Пагоняй» кіроўцу-дальнабойшчыка суд пакараў арыштам
Суддзя суда Верхнядзвінскага раёна Таццяна Кукліна 31 сакавіка арыштавала на 10 сутак дальнабойшчыка Аляксандра Каваленку, у віну якому было пастаўлена праведзенне масавага мерапрыемства. Па версіі суда “правапарушальнік” размесціў на пярэдняй панэлі кабіны аўтамабіля вымпел з выявай сцяга бел-чырвона-белага колеру і гербам “Пагоня”. Паведамленне ў міліцыю аб правапарушэнні паступіла з Віцебскай мытні.
Павел Севярынец "знайшоўся" ў турме ў Гародні
Пра тое, што зняволенага палітыка, літаратара і журналіста накіравалі на бліжэйшыя тры гады ў гарадзенскую турму, стала вядома з ліста, дасланага жонцы Вользе. Больш як два тыдні сваякі не ведалі пра лёс палітвязня, якога 23 чэрвеня асудзілі да змены рэжыму ўтрымання.