Субота, 22 Ліпень 2023

На волю выйшла палітзьняволеная Вольга Ялцэвіч

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Вольга Ялцэвіч 21 ліпеня ўлады вызвалілі з гомельскай калёніі, адбыўшы свой тэрмін цалкам.

Вольга — юрыст з Докшыц, была асуджаная па ч.2 арт.342 Крымінальнага кодэксу да двух гадоў пазбаўленьня волі (фінансаваньне групавых дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак). Воля дапамагала аплочваць штрафы рэпрэсаваным беларусам.

Пакараньне адбывала ў гомельскай жаночай калёніі.

Да этапу ў ПК-4 працяглы час утрымлівалася ў берасьцейскім СІЗА. Палітзьняволеную неаднойчы зьмяшчалі ў карцар, а таксама ў падвал — тэрмінам больш за 50 сутак. У знак пратэсту супраць парушэньня яе правоў і невыносных умоваў утрыманьня Воля неаднойчы трымала галадоўку.