Падчас «Славянскага базара» Мезенцаў прапанаваў стварыць новыя маральныя каштоўнасці для жыхароў Расеі і Беларусі
Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, выступаючы на «круглым стале» пад назвай «Союзное государство – общая духовность и пространство возможностей» , падкрэсліваў неаходнасць таго, каб каштоўнасці ў расейцаў і беларусаў абавязкова былі агульныя. Яго падтрымаў і міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў, заявіўшы, што трэба часцей звяртацца да «духоўнага гена». І нават згадаў пра нейкую адмысловую цывілізацыю, якая складаецца з жыхароў двух краін, і што яна «куды старэйшая за амерыканскую».
На "Славянскі базар у Віцебску" запрасілі артыстаў з Расіі, якія падтрымалі вайну ва Украіне
У чацвер, 13 ліпеня, у Віцебску на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця фестывалю "Славянскі базар" праспявалі расійскія эстрадныя артысты Леў Лешчанка, Ангеліна Воўк, Алена Ваенга, Дзмітрый Харацьян, Сяргей Лазараў, Уладзімір Прэснякоў, Аляксандр Маршал, Руслан Аляхно, Ілона. Гэтых артыстаў аб'ядноўвае тое, што яны публічна падтрымалі вайну Расіі ва Ўкраіне.