«Пекла - гэта мы самі»
Палітвязень і анархіст Яўген Рубашка, які родам з Глыбокага, асуджаны да пяці гадоў калоніі, у лісце на волю падзяліўся як адміністрацыя калоніі цісне на "палітычных".
Мандат місіі УВКПЧ ААН па сітуацыі ў Беларусі працягнуты на адзін год
На 52-й сесіі ААН прынялі рэзалюцыю Савета па правах чалавека пра Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 і пасля. Гэта значыць, што мандат місіі УВКПЧ ААН (examination mission) па разгляду сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі працягнуты яшчэ на адзін год.
Кіраўнік памежнай службы Латвіі сцвярджае, што беларускія ўлады прапануюць нелегалам узброіцца
Начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі Гунтыс Пуятс у эфіры латвійскага тэлебачання заявіў, што яму паступалі звесткі пра спробы беларускага боку ўзброіць мігрантаў. Латвійскім памежнікам не хопіць рэсурсаў, каб эфектыўна ахоўваць дзяржаўную мяжу працягласцю 170 км, якая праходзіць у асноўным з Віцебскай вобласцю. Пакуль жа ў студзені памежнікі зафіксавалі 344 спробы парушэння мяжы, у лютым 377, а ў сакавіку — 556.
У жыхара Латвіі забралі аўтамабіль за перавозку праз мяжу сямі галубоў
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску асудзіў пенсіянера, жыхара Даўгаўпілса, за перавозку цераз мяжу Еўразвязу сямі жывых галубоў хатніх парод «з выкарыстаннем тайніка ў задняй частцы столі аўтамабіля» без дэкларавання на мытні. За парушэнне мытнага заканадаўства суд прызнаў жыхара Латвіі вінаватым паводле ч.2 арт.15.1 КаАП. У судзе ён цалкам прызнаў сваю віну.