Віктар Бабарыка знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні наваполацкага шпіталя
Пра тое, што ўночы з 24 на 25 красавіка зняволенага палітыка даставілі з ПК 1 у мясцовы шпіталь з цялеснымі пашкоджаннямі, паведаміў учора тэлеграм-канал "Рабочы рух" са спасылкай на адразу некалькі ананімных крыніцаў. Пазней з“явіліся падрабязнасці здарэння: палітвязень трапіў у хірургічнае аддзяленне са слядамі збіцця і пнеўматораксам, ён у стане сярэдняй цяжкасці. Святлана Ціханоўская выступіла з заявай у сваім тэлеграм-канале, дзе запатрабавала, каб Віктара Бабарыку паказалі грамадскасці і афіцыйна засведчылі ягоны стан, і каб да яго дапусцілі адваката і сваякоў.
Палітвязень Аляксандр Капшуль увайшоў у тройку фіналістаў Прэміі за глабальную абарону (Global Advocacy Award)
Былы юрысконсульт ААТ "Нафтан", асуджаны да 15 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, стаў адным з трох галоўных прэтэндэнтаў на прэстыжную міжнародную праваабарончую прэмію. Адвакаты Гарвардскай школы права (Advocates) і Гарвардскі часопіс па правах чалавека (HHRJ) штогод уручаюць яе праваабаронцу, чыя праца натхняе пачаткоўцаў прысвяціць сябе прасоўванню правоў чалавека і адстойванню чалавечай годнасці.
Віцебскія ўлады спадзяюцца на развіццё гандлёвых адносінаў з Кітаем
Як паведамляюць у камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама, прадпрыемствы Віцебскай вобласці з пачатку года паставілі ў рэгіёны Кітая прадукцыю больш як па 10 таварных пазіцыях. Там адзначылі, што ў студзені-лютым вобласць паставіла ў КНР прадукцыю па 13 таварных пазіцыях, яны мяркуюць, што да канца года гэты спіс пашырыцца да 20. Для параўнання, больш за 780 прадпрыемстваў Віцебскай вобласці адгружаюць прадукцыю ў расійскія рэгіёны, гэта каля 1,3 тысяч таварных пазіцый на суму больш як 1 мільярд даляраў ЗША.
У палітычнага зняволенага Віктара Бабарыка праблемы з лёгкімі
"У цяперашні час Віктар Бабарыка знаходзіцца ў аддзяленні хірургіі, стаянне сярэдняй ступені цяжкасці, вядома, што ў яго пнеўматоракс. Паступіў са слядамі збіванняў, яго нават не пазналі пакуль не ўбачылі прозвішча таго, хто паступіў". Пра гэта паведаміў расейскі інфармацыйны рэсурс BRIEF. Захворванне, пнеўматоракс, ўяўляе сабой паталагічнае назапашванне паветра ў плеўральнай паражніне, якое прыводзіць да парушэння вентыляцыйнай функцыі лёгкіх і газаабмену пры дыханні. Прычынамі пневмоторакса могуць быць: агнястрэльныя і колатыя раненні ў вобласць грудной клеткі; траўмы, механічныя пашкоджанні рэбраў і лёгкіх зачыненага тыпу; ўскладненне пасля пункцыі, катэтара, блакады нерва.