Полацкага навукоўцу Ігара Бортніка асудзілі яшчэ на 13 сутак
Кандыдата філасофскіх навук асудзілі другі раз запар: 8 красавіка ён меўся выйсці на волю пасля першага арышту, прысуджанага паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў), але так і не выйшаў з-за кратаў. Паводле звестках праваабаронцаў, другі арышт яму прысуджаны за так званае пікетаванне ў інтэрнэце – за «аватаркі» у сацыяльных сетках. Суд Полацку і Полацкага раёну асудзіў яго на 13 сутак.
Пачынаецца суд над палітзняволенай віцеблянкай Янай Пінчук
Сёння, 10 красавіка ў Мінскім гарадскім судзе распачаўся суд над палітзняволенай Янай Пінчук, якую ў жніўні 2022-га этапавалі з Расіі ў Беларусь, нягледзячы на забарону экстрадыцыі Камітэта па правах чалавека ААН. Цяпер яе абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку — у "стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй". Справу Яны разглядае суддзя Таццяна Фалькоўская.
Былога мытніка і сацыял-дэмакрата суд зняволіў на 5 гадоў
Былога работніка мытні і актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада", які паходзіць з Дуброўна Віцебскай вобласці Мікалая Куляшова затрымалі ў верасні 2022 года.
У Мёрах за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў суд пакараў штрафамі швачку і беспрацоўную
Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 27 сакавіка пакарала буйнымі штрафамі беспрацоўную Тамару Масленік і швачку Людмілу Лазоўскую адпаведна на 740 і 555 рублёў. Падставай для такога рашэння сталі пратаколы, якія паступілі ў суд з РАУС Міёрскага райвыканкама.