Палітвязня Юрыя Гладчука накіравалі адбываць пакаранне ў ПК 1
Юрый Гладчук, рэдактар спецпраектаў аўтамабільнага парталу «Аўтабізнэс», у снежні мінулага году быў асуджаны да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і арт. 368 Крымінальнага кодэксу (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). У Наваполацкую калонію яго этапавалі напрыканцы сакавіка.
На Віцебшчыне суды працягваюць “генацыдзіць” незалежныя інфармацыйныя рэсурсы
За тры месяцы 2023 года суды Віцебскай вобласці прызналі 32 інфармацыйных рэсурсаў, якія распаўсюджвалі “экстрэмісцкія матэрыялы”. За гэты час у рэпрэсіях супраць свабоды распаўсюджвання інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт прынялі ўдзел суддзі 12-ці раённых судоў рэгіёна. Палова ўсіх рашэнняў, то бок 16-ць, прышлося на суд Кастрычніцкага раёну Віцебска.
Палачанаў інтэгруюць у «расейскі літаратурны свет»
У Полацкім каледжы ВДУ імя Машэрава прэзентавалі нумар маскоўскага часопіса «Литературные знакомства», дзе існуе рубрыка «Книга в журнале», і апошнія з іх – «Полоцкая литературная тетрадь». Паводле выдаўцоў, у яе ўвайшлі творы 25-ці расейскамоўных аўтараў, удзельнікаў літаратурных суполак «Литературный ковчег», «Полоцкая ветвь» і «Наддзвінне». Навучэнцаў і грамадскасць гораду запрасілі на знаёмства з досыць спецыфічным выданнем і светапоглядам аўтараў, якія лічаць сябе прадстаўнікамі расейскага літаратурнага свету ў Беларусі.