Дзяўчыну забралі з працы і пасадзілі на трое сутак за выяву герба “Пагоня”
Як стала вядома, 11 красавіка суддзя суда Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Андрэй Тарасевіч разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да Валерыі Васюковіч. Дзяўчыну, якая родам з Докшыц, судзілі па частцы 1 артыкула 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў).
Віцебскія чыноўнікі 14 гадоў марна спрабуюць дабіцца ўмацавання грамадскай бяспекі і дысцыпліны
Улады канстатуюць, што выкананне Дырэктывы №1 "Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны" сутыкнулася з негатыўнымі працэсамі з беларускім грамадствам. Праўда кіраўніцтва вобласці не прызнае, што разгул п'янства і алкагалізму ў Віцебскім рэгіёне звязана з сацыяльна-эканамічным і палітычным крызісамі, які працягваецца пасля драматычных падзей 2020 года.
Навукоўцу Ігара Бортніка асудзілі яшчэ на 15 сутак
Гэта ўжо трэці арышт запар, прысуджаны Наваполацкім гарадскім судом, дагэтуль Ігар Бортнік ужо адбыў у няволі два арышты за адміністрацыйныя правапарушэнні (10 і 13 сутак). Атрымліваецца, што агулам кандыдат філасофскіх навук мае правесці за кратамі 38 сутак. Выносячы апошнюю пастанову, суд не ўлічыў, што мужчына мае праблемы са здароўем і некалькі дзён таму перанёс у зняволенні гіпертанічны крыз.
У Віцебску будзе ажно тры Алеі жаночай славы. Але што маецца на ўвазе?
Першая такая алея ўжо зявілася: падчас апошняга суботніка удзельніцы віцебскай структуры ГА «Беларускі саюз жанчын» пасадзілі тры елкі ў скверы па вуліцы Касманаўтаў, непадалек ад помніка камсамольцам-падпольшчыкам, што загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Паводле газеты «Витьбичи», якая размясціла фотаздымкі 13-ці жанчын і трох пасаджаных імі елак, Алеі жаночай славы павінны з“явіцца ва ўсіх трох раёнах абласнога цэнтру.