У Змітра Лупача зноў правялі ператрус – цяпер у ягонай вясковай хаце
Ператрус прайшоў у хаце, якую журналіст атрымаў у спадчыну, і якая знаходзіцца ў вёсцы Завараты Глыбоцкага раёну. Там ужо шмат год ніхто не жыве, і сам Зміцер Лупач наведваўся туды толькі час ад часу. З момант яго пераезду за мяжу ў ліпені 2021г. там увогуле ніхто не бываў. Тым не менш, сілавікі прыехалі туды шукаць аргтэхніку.
За распаўсюд «экстрэмізму» ўлады арыштавалі трактарыста
Суддзя суда Дубровенскага раёна Ігар Татаеў 29 лістапада за падпіску ў сацыяльнай сетцы на «экстрэмісцкую» супольнасць пастанавіў арыштаваць на адныя суткі бацьку чатырох непаўналетніх дзяцей трактарыста-машыніста Сяргея Каўбасава.
Палітзняволеная Яна Пінчук пачала адбываць пакаранне ў гомельскай папраўчай калоніі № 4
6 чэрвеня 2023 года палітзняволенай прысудзілі 12 гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму. У лістападзе 2023 годзе маладая жанчына была унесена КДБ і МУС у "спіс экстрэмістаў", таму атрымліваць грашовыя пераводы ёй забаронена.
У Віцебскай вобласці зацверджаны склады абласной і акруговых выбарчых камісій
7 снежня адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, на якім былі ўтвораны Віцебская абласная і 14 акруговых выбарчых камісій па 13 членаў кожная. Усяго ў вобласці абрана 195 сябраў камісій. Спісы сябраў камісій не былі апублікаваныя ў сродках масавай інфармацыі.