У Оршы адкрыўся клуб «Унукі Гіпакрата». Дэфіцыт медычных кадраў спрабуюць ліквідаваць з дапамогай профарыентацыі
Клуб «Унукі Гіпакрата» створаны ў СШ №21. Гэта першы профарыентацыйны клуб такога профілю ў Віцебскай вобласці. Ініцыятары праекта – упраўленне па адукацыі Аршанскага райвыканкама і УЗ «Аршанская цэнтральная паліклініка». Мяруцецца, што заняткі ў клубе раз на тыдзень будуць праводзіць урачы і медсёстры, а таксама ўдзельнікаў клуба будуць вадзіць на практычныя заняткі ў паліклініку.
За распаўсюд «экстрэмісцкіх» публікацый улады арыштавалі жыхара Наваполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 24 лістапада за распаўсюд «экстрэмізму» ў супольнасцях кросплатформавага месэнджара пакарала адміністрацыйным арыштам на 15 сутак Андрэя Баравіцкага.
За два месяцы тры агітацыйныя перадачы пра выбары праглядзела YouTube менш за 100 чалавек
Яшчэ напрыканцы кастрычніку рэдакцыя віцебскай дзяржгазеты "Віцьбічы" запусціла інфармацыйны відэапраект у YouTube "Азбука выбару", які прысвечаны выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў у Віцебскім рэгіёне. За два месяцы існавання перадачы ў эфіры з'явіліся тры відэаролікі, якія набралі менш за сто праглядаў і не аднаго каментара. Пры гэтым канал “Навіны Віцебску. Віцьбічы” мае 10,8 тыс. падпісчыкаў.