Пятніца, 08 Снежань 2023

Палітзняволеная Яна Пінчук пачала адбываць пакаранне ў гомельскай папраўчай калоніі № 4

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

6 чэрвеня 2023 года палітзняволенай прысудзілі 12 гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму. У лістападзе 2023 годзе маладая жанчына была унесена КДБ і МУС у "спіс экстрэмістаў", таму атрымліваць грашовыя пераводы ёй забаронена.

Яна была затрымана ў Санкт-Пецярбургу на прыканцы 2021 года. Па дадзеных следства, яна з верасня 2020 па лістапад 2021 года адміністравала тры пратэсныя тэлеграм-каналы. У траўні 2022 года суд РФ адмовіў Яне Пінчук у прадастаўленні часовага прытулку ў Расіі, а ў жніўні 2022-га этапавалі з Расіі ў Беларусь, нягледзячы на забарону экстрадыцыі Камітэта па правах чалавека ААН.

Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, «Пінчук больш за год займалася дыскрэдытацыяй афіцыйнай улады ў інтэрнэце і заклікамі да ўдзелу ў масавых акцыях пратэсту».

Каб падтрымаць Яну, трэба пісаць лістамі ці адсылаць тэлеграмы на адрас: Папраўчай калоніі № 4, вул. Антошкіна, 3, 246035, г. Гомель, Рэспубліка Беларусь, Яне Вітальеўне Пінчук.

Георг Куманін