Жыхара Віцебскага раёна, асуджанага за абразу прадстаўніка ўлады, уключылі ў «Спіс экстрэмістаў»
Жыхар аграгарадка Альгова Васіль Шчука трапіў пад увагу сілавікоў сёлета ў сакавіку: яго асудзілі да арышту за падпіскі на так званыя «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы. Пасля арышту ен выйшаў на волю, аднак ягоны тэлефон быў перададзены ў Следчы камітэт, і, паводле зместу ягоных сацыяльных сетак, супраць 38-гадовага Васіля Шчукі распачалі крымінальную справу за абразу прадстаўніка ўлады паводле арт. 369.
За распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках улады арыштавалі фасоўшчыка
Суддзя суда Браслаўскага раёна Аляксандр Вязіцкі 30 лістапада за распаўсюд у сацыяльнай сетцы інфармацыйныя матэрыялы «экстрэмісцкага» характару арыштаваў на 10 сутак пакавальніка-фасоўшчыка, бацьку трох малалетніх дзяцей Аляксандра Шаршнёва.
Віцебскія гарадскія ўлады пазначылі месцы, дзе нельга збіраць подпісы
Віцебскі гарвыканкам 7 снежня абазначыў месцы, у якіх забаронена правядзенне пікетаў для збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў дэпутатаў. Фактычна ўсе людныя месцы горада аказаліся пад забаронай, тым самым улады зрабілі маргінальным працэс збору подпісаў.
Да 15 гадоў або пажыццёвае зняволенне: дзейнасць Аляксея Талая ва Ўкраіне разглядаецца ў межах крымінальнай справы
Дзейнасць ураджэнца Оршы, паралімпійца і матывацыйнага трэнера Аляксея Талая па незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей з часова акупаванай тэрыторыі Украіны расследуецца паводле двух першых частак артыкулу 438 Крымінальнага кодэкса Украіны — парушэнне законаў і звычаяў вайны.