Каб абараніць палітвязня Алеся Бяляцкага адвакаты падалі петыцыю ў Працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях
Міжнародная юрыдычная група лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, палітзняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага падала петыцыю ў Працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях. 3 сакавіка 2023 году Бяляцкага пакаралі 10 гадамі пазбаўлення волі. З моманту арышту ў ліпені 2021 году Бяляцкі мае вельмі абмежаваныя зносіны са сваёй сямʼёй, адвакатам і навакольным светам.
Мёрскія чыноўнікі сустракаюцца з моладдзю ў межах так званай выбарчай кампаніі
Старшыня так званага раённага Савета дэпутатаў Валерый Драбо і пракурор раёна Андрэй Вяцюгоў завіталі на сустрэчу са старшакласнікамі СШ №2 імя М. Ізварына ў Мёрах. Як піша раённая газета “Мёрскія навіны”, яны распавядалі моладзі пра развіццё раёна, вобласці і краіны, пра ход расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў час Другой сусветнай вайны і пасляваенны перыяд.
Віцебскую моладзь запрасілі на сустрэчу з чарговай мясцовай «зоркай» - першым сакратаром абкама БРСМ
Сустрэча з Уладзімірам Бабічавым праводзілася ў нядаўна адкрытай Медыяларабараторыі – яе прэзентавалі як «творчую прастору для моладзі, якая цікавіцца журналістыкай і блогасферай». Ні да аднаго, ні да другога Ўладзімір Бабічаў дачынення не мае, але для будучых журналістаў і блогераў-пачаткоўцаў ён мусіў стаць «запрошанай зоркай». Менавіта ў такім ключы падае інфармацыю аб сустрэчы абласная газета «Витебские вести»: «Владимир Бабичев разрушил стереотипы о молодежи и выборной кампании, а также раскрыл свои секреты успеха». Якога ж поспеху ў жыцці дасягнуў гэты малады чалавек, якога выдаюць за ўзор для моладзі?