Газета «Лепельскі край» пазбавілася ад рубрыкі, за якую выданне раскрытыкавала «Віцебская вясна»
З інтэрнэт-сайта газеты знікла рубрыка «Карта городских проблем». Гэтая рубрыка шмат гадоў запар была пустой. Калі на гэта звярнула ўвагу «Віцебская вясна», рэдакцыя адрэагавала своеасабліва: замест таго, каб напоўніць рубрыку карысным для горада і яго жыхароў зместам, яе проста прыбралі. Гарадскіх праблем гэта, вядома, не вырашыла, але і чытачам абыякавасць «раёнкі» цяпер не будзе калоць вочы... Але пасля абнаўлення дызайну выдання у яго электронным варыянце з“явіліся яшчэ дзве пустыя рубрыкі.
«Раёнкі» Віцебшчыны старанна ўхваляюць прамову Лукашэнкі на кліматычным саміце ў Дубаі
«Президент как всегда прав,» -- піша газета «Голас Сенненшчыны», цытуючы старшыню раённага аб“яднання прафсаюзаў Анатоля Ананенку. Да гэтай тэзы зводзяцца ўсе без выключэння выказванні, якія размясцілі рэгіянальныя дзяржСМІ. Пры гэтым асобы, якіх цытуюць «раёнкі», абсалютна не разбіраюцца ў праблеме, якую абмяркоўвалі на кліматычным саміце. Таму іхныя сцвярджэнні выглядаюць не кампетэнтна. Але для прапаганды галоўнае не гэта: з ухваленнем выступу першай асобы Беларусі раённыя газеты справіліся на «выдатна». Адчуваецца вялікі досвед, бо гэта ўжо не першая спроба выкарыстаць рэгіянальную прэсу для ўхвалення выступаў або прапановаў Аляксандра Лукашэнкі і іншых прадстаўнікоў дзяржаўнай улады.
Полацку адбыліся затрыманні з нагоды дыверсіі ў расійскім тунэлі, якую нібыта здзейсніў беларус
У суботу, 9 снежня, ў Полацку адбылася хваля затрыманняў. Частка з іх тычылася Сяргея Ерамеева — затрыманага ў Расіі ў сувязі з выбухамі на Байкала-Амурскай чыгуначной дарозе.