Панядзелак, 11 Снежань 2023

«Раёнкі» Віцебшчыны старанна ўхваляюць прамову Лукашэнкі на кліматычным саміце ў Дубаі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

«Президент как всегда прав,» -- піша газета «Голас Сенненшчыны», цытуючы старшыню раённага аб“яднання прафсаюзаў Анатоля Ананенку. Да гэтай тэзы зводзяцца ўсе без выключэння выказванні, якія размясцілі рэгіянальныя дзяржСМІ. Пры гэтым асобы, якіх цытуюць «раёнкі», абсалютна не разбіраюцца ў праблеме, якую абмяркоўвалі на кліматычным саміце. Таму іхныя сцвярджэнні выглядаюць не кампетэнтна. Але для прапаганды галоўнае не гэта: з ухваленнем выступу першай асобы Беларусі раённыя газеты справіліся на «выдатна». Адчуваецца вялікі досвед, бо гэта ўжо не першая спроба выкарыстаць рэгіянальную прэсу для ўхвалення выступаў або прапановаў Аляксандра Лукашэнкі і іншых прадстаўнікоў дзяржаўнай улады.

«Все знают, что наш Президент – хороший оратор. Он свободно и доходчиво говорит даже о самых сложных вещах, что восхищает,»-- кажа дэпутатка Браслаўскага райсавета, галоўны ўрач мясцовай бальніцы Вольга Рудакова. Сама ж яна лічыць, што «Беларусь – маленькая страна, наш «вклад» в глобальное загрязнение, в отличие от ведущих держав, мизерный». Але беларусы пакутуюць ад «непрадуманых палітычных рашэнняў», у прыватнасці, ад платоў з калючым дротам, «которыми от нас отгородились Латвия, Литва и Польша, и которые уже стали причиной гибели многих диких животных». Затое ў Беларусі шмат водных рэсурсаў, з гэтым нашай краіне пашанцавала больш, як многім іншым, дзеліцца «кліматычнымі» назіраннямі браслаўская дэпутатка.

У рэдакцыі газеты «Полацкі веснік» так стараліся пахваліць Лукашэнку, што нават забылі ўказаць, якім канкрэтна «раённым аб’яднаннем» кіруе Вольга Захаранка. Удакладняем: спадарыня кіруе аб“яднаннем прафсаюзаў, а таксама адной з заснавальніц партыі «Белая Русь». Яе словы, якія цытуе полацкая «раёнка», можна лічыць узорам прапагандысцкага «прагібу»: Именно наш президент в очередной раз публично и открыто, на весь мир, заявил о ряде истинных проблем, следствием которых являются проблемы климатические. А ведь многие западные политики как раз пытаются сфокусировать вимание на теме роста народонаселения – так им удобно, чтобыотвлечь внимание от истины. Но это у них слабо получается, потому что в мире есть сила правлы нашего президента – мудрого, ответственного и справедливого. И, как всегда, миру даны ответы на вопросы, что делать и как можно все исправить».

На сыходзе першай чвэрці 21-га стагоддзя рыторыка дзяржаўных выданняў вяртае людзей на стагоддзе таму, калі закладаўся культ «бацькі ўсіх народаў», «мудрага настаўніка» Іосіфа Сталіна. Праўда, тады за недастаткова квяцістае ўхваленне кожнага слова кіраўніка дзяржавы можна было развітацца з жыццём. Цяпер, падобна, супрацоўнікі рэгіянальных выданняў перадусім баяцца страціць сваё працоўнае месца.

Лара Панамарэнка