Вядома пра выпадках, калі затрыманне і ператрус прайшлі ў чалавека, які зусім выпадкова кантактаваў з Ерамеевым у апошнія дні. Некалькіх затрыманых выпусцілі, забраўшы тэлефоны, лёс астатніх невядомы. Затрыманні праводзіў КДБ.
Расейскія “сілавікі” сцвярджаюць пра тое, што Сяргей Ерамееў — гэта беларус, якога расійскія ўлады абвінавачваюць у падрыве двух цягнікоў на Байкала-Амурскай магістралі ў Бураціі.
У Беларусі мужчына страціў работу праз палітыку. Сяргей працаваў на «Нафтане» і ўдзельнічаў у стачцы ў 2020 годзе. Ён тады быў аператарам прыладаў.