Комплекс мерапрыемстваў праходзіў у перыяд з 27 верасня да 27 кастрычніка, адмысловая камісія засяродзіла ўвагу на стан аховы працы з на прамысловых аб'ектах вобласці. Падчас рэйдаў мабільныя групы выявілі больш за 870 парушэнняў у 100 арганізацыях. Усяго было абследавана 213 аб'ектаў, адпаведна, парушэнні зафіксаваны на кожным другім прадпрыемстве.

Апублікавана ў Дзяржава

Суддзя суда Талачынскага раёна Алеся Саян 1 верасня за распаўсюджванне ў сацыяльнай сетцы публікацый экстрэмісцкага зместу пакарала арыштам на 10 сутак беспрацоўнага Уладзіміра Казакевіча.

Апублікавана ў Суд

Докшыцкая раёнка “Родныя вытокі” размясціла выказванні настаўніцы гісторыі СШ № 2 г. Докшыцы Алы Хацяновіч. Паводле настаўніцы, Ленін — гэта яркая, супярэчлівая, і, без сумневаў, выбітная гістарычная фігура.

Апублікавана ў Дзяржава

Увогуле палітык сустракае ў зняволенні дзень народзінаў ужо чацьвёрты раз. 6 ліпеня 2021 года яго асудзілі да 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму: у судзе Маскоўскага раёна Мінска яго прызналі вінаватым паводле арт. 235 Крымінальнага кодэкса (Легалізацыя ("адмыванне") сродкаў, атрыманых злачынным шляхам) і арт. 430 Крымінальнага кодэкса (Атрыманне хабару). Пакаранне палітзняволены адбывае ў Наваполацкай ПК №1.

Апублікавана ў Палітвязьні