У судовым паседжанні мужчына не адмаўляў, што ён з 2019 года ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» ў сваім акаўнце захоўваў для распаўсюджвання інфармацыйныя матэрыялы рэсурсаў «Радыё Свабода» і «Люстэрка», якія ўлады ўнеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
На падставе прызнання «правапарушальнікам» сваёй віны суддзя Саян на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП пастанавіла падвергнуць Казакевіча спагнанне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту на тэрмін дзесяць сутак, а таксама канфіскавала ў даход дзяржавы ягоны мабільны тэлефон.
Дзяніс Грыгор'еў