У Шумілінскім райсудзе 8 лістапада быў асуджаны жыхар Віцебска, прадпрымальнік Аляксей Пярцоў. Ён прызнаны вінаватым за тое, што на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» захоўваў выявы «белай сняжынкі на блакітным фоне» ( лагатып канала «ПЛАТФОРМА ГОЛОС НОВОСТИ») і «выяву шэрага кубка на зяленым коле, у цэнтры якога ёсць малюнак маліны белага колера» ( лагатым канала «Чай з малінавым варэннем»). Гэтае мастацкае апісанне выкладзена ў судовым рашэнні, гучаным старшынёй Шумілінскага райсуду Іннай Грабоўскай, нядаўна прызначанай на гэтую пасаду і пераведзенай у райцэнтр з віцебскага суда Кастрычніцкага раёна.

Апублікавана ў Суд

Усяго два мерапрыемствы падрыхтаваў сёлета аршанскі музей пісьменніка-земляка, які нарадзіўся ў Оршы 26 лістапада 1930г. Яшчэ летась, як і раней, на ягонай малой радзіме ладзілі Тыдзень памяці вядомага літаратара. Імпрэзы праводзіліся ў школах, бібліятэках, установах культуры, а ключавым мерапрыемствам заўсёды былі публічныя літаратурныя чытанні каля помніка Уладзіміру Караткевічу ў гарадскім парку. Сёлета іх вырашылі правесці не для гарадской грамадскасці, а для вузкага кола вучняў, настаўнікаў і ўдзельнікаў літаб“яднання «Дняпроўскія галасы» - перанеслі чытанні ў музей і правялі за закрытымі дзвярыма.

Апублікавана ў Дзяржава