Міліцыянты зноўку «папярэджваюць» Таццяну Севярынец
Візіт участковага міліцыянта актывістка звязвае з тым, што сёння – Дзень Волі, і супрацоўнікі міліцыі імкнуцца перадухіліць масавыя акцыі. Таццяна Севярынец распавяла, што яе папярэдзілі пра адказнасць за ўдзел і арганізацыю несанкцыянаваных масавых выступаў – далі падпісаць афіцыйную паперу, што яна знаёмая са зместам адміністрацыйнага артыкула 24.23 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў).
Полацкі суддзя Баліка напісаў артыкул пра сваіх падсудных, якіх аштрафаваў за «белыя і чырвоныя палосы»
Артыкул з глыбакадумнай назвай «Искусство – не всегда искусство, а в некоторых случаях – это преступление» быў надрукаваны ў газеце «Полацкі веснік». Суддзя суду Полацку і Полацкага раёну вырашыў распавесці, за што ён аштрафаваў дзвюх дзяўчат з г.п. Ветрына. На ягоную думку, Святлана Фірсава і Вольга Трунова «абражалі пачуцці грамадзянаў», дэманструючы «пагарду да маральных каштоўнасцяў».