Нядзеля, 09 Жнівень 2026

Двое віцебскіх экс-палітвязняў, Вячаслаў Лазараў і Уладзіслаў Макавецкі, стварылі гэты відэаролік да 6-годдзя падзей, якія ў 2020-м назаўжды змянілі беларусаў і Беларусь.

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Хтосьці ўбачыць у ім алюзію да знакамітага фільма “Дагрукацца да нябёсаў”, хтосьці  прыгадае тыя часы, калі бел-чырвона-белыя сцягі над натоўпам  сталі сімвалам народнай еднасці, а хтосьці зноў паверыць, што наша свабода ўжо нас чакае.

Паглядзець відэаролік можна ТУТ.

Вячаслаў Лазараў – відэааператар тэлеканала “Белсат”, асуджаны паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) да 5 з паловай гадоў зняволення. 11 верасня 2025 года быў датэрмінова вызвалены і прымусова перамешчаны за межы Беларусі.

Уладзіслаў Макавецкі быў асуджаны  паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса ( Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), інцыдэнт адбыўся падчас аднаго з мірных маршаў пратэсту ў 2020 годзе. Ен цалкам адбыў прысуджаны тэрмін.