Паводле Таццяны Севярынец, гэта ўжо 4-е ці нават 5-е папярэджанне пра адміністрацыйную і крымінальную адказнасць. Сённяшняе – яўна звязанае з тым, што віцебская міліцыя апасаецца масавых акцый да Дня Волі.
Прафілактычныя гутаркі і візіты міліцыянтаў з папярэджаннямі адбываюцца сёння па ўсёй Беларусі. Маюць месца і прэвентыўныя затрыманні. Актывістка звярнула ўвагу на тое, што ўжо некалькі дзён не адгукаецца на тэлефанаванні жыхар Віцебску Яўген Сцяпанаў. Ад пачатку вайны ва Украіне ён пісаў лісты ў розныя інстанцыі, каб дэпутаты і дзяржаўныя чыноўнікі паспрыялі спыненню расейскай агрэсіі. Адказаў па сутнасці ён не атрымаў, але ягоная актыўнасць магла справакаваць міліцыю на тое, каб затрымаць чалавека як «патэнцыйна небяспечнага» у сённяшніх умовах.
Апошні раз Яўген Сцяпанаў выходзіў на тэлефонную сувязь 22 сакавіка. Праваабаронцы спрабуюць высветліць ягонае месца знаходжання.
Феліцыян Красоўскі