Юрыдычная абберацыя: у хуліганстве следчыя ўбачылі "экстрэмізм"
30 сакавіка Следчым упраўленнем па Віцебскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы аб злосным хуліганстве ў дачыненні да жыхароў Віцебска. Па гэтай справе, ў розных працэсуальных статусах, праходзяць грамадзянскія актывісты: Марына Праслава, Павел Сакалаў, Кацярына Макарэвіч, Юлія Лабунова, Арцём Латышаў, Ірына Пярцова, Канстанцін Бодэ і Святлана Гуркоўская. Справа носіць ганебны і знішчальны характар для аўтарытэта ўладаў.
Ваенна-патрыятычнае выхаванне – па старых савецкіх узорах
У школах Браслаўскага раёну правялі «месячнік ваенна-патрыятычнай работы». Тыя, хто вучыўся ў школе ў часы СССР, адразу пазнаюць маральна састарэлыя фарматы імпрэзаў, выкарыстаныя сучаснымі настаўнікамі – гэта конкурсы строю і песні, ваенна-спартовыя гульні накшталт «Зарніцы» і сустрэчы з ветэранамі, выпуск насценгазет і «баявых лісткоў».
«Аднабаковае» свята
Дзень яднання народаў Беларусі і Расеі рыхтуюцца сустрэць у Талачыне і ў Шуміліне. Нягледзячы на тое, што гэтыя раёны нават не памежныя з Расейскай Федэрацыяй, раённыя ўлады абвясцілі, што 1 красавіка ўрачыста адзначаць «яднанне» з расейскім народам. Але ў найбліжэйшых да Віцебшчыны расейскіх рэгіёнах не збіраюцца наўзаем адзначаць «еднасць» з беларусамі.