Вучняў 7-8 класаў накіравалі працаваць дворнікамі і ў сельскай гаспадарцы Бешанковіцкага раёна
Раённая газета “Зара” апублікавала з гэтай нагоды бравурны артыкул пра тое, як падлеткі “станут живыми системами точного земледелия”, займаючыся праполкай і дапамогуць работнікам ЖКН “привести в порядок газоны, дорожки и площадки возле домов”. Намесніца начальніка раённага аддзела адукацыі падкрэслівае, што такія віды дзейнасці для 12-14-гадовых школьнікаў уводзяцца ўпершыню, і што гэта верне “трудовому воспитанию его исконный смысл”, стане для падлеткаў «экзаменом на прочность». Але наколькі ўсё гэта законна, і што стаіць за гучнымі словамі? Пра гэта разважае юрыст і праваабаронца Алег Мацкевіч, які даўно вывучае праблему прымусовай працы ў Беларусі.
У Віцебску з'явіліся бігборды з папярэджаннем пра крымінальную адказнасць за данаты "экстрэмістам"
Папярэджанні пра адказнасць па арт.361-2 КК РБ (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) вывесілі там, дзе можна прыстрашыць найбольшую колькасць мясцовых жыхароў - у цэнтральнай частцы Віцебску і каля вышэйшых навучальных установаў.