Размяшчэнне такіх бігбордаў накіравана на стварэнне атмасферы страху. Грамадзян пазбаўляюць права падтрымліваць незалежныя медыя, праваабарончыя арганізацыі або гуманітарныя ініцыятывы, якія ўлады адвольна прызналі «экстрэмісцкімі». Людзі вымушаны абмяжоўваць сваю законную дзейнасць і выказванне пазіцыі праз страх перад непрапарцыйным пакараннем.
Мэтанакіраваны выбар месцаў каля ўніверсітэтаў сведчыць пра спробу абмежаваць крытычнае мысленне і грамадскую актыўнасць студэнтаў. Замест развіцця навукі і свабоднай дыскусіі студэнцкае асяроддзе ператвараюць у прастору татальнага кантролю і страху перад крымінальным пераследам.
Алег Рашчынскі