"Я пакінуў Радзіме 30 кг сваёй вагі", - сказаў Аляксандраў у інтэрв'ю "Радыё Свабода". І падзяліўся асабістым: сёння ў іх з Ірынай Злобінай 4 гады з даты вяселля. Яны ажаніліся ў зняволенні.  Абодвух затрымалі 12 студзеня 2021-га.

16 верасня Яну Пінчук вызвалілі з Гомельскай калоніі №4 пасля перамоваў паміж спецпасланікам прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам і Аляксандрам Лукашэнкам. 6 чэрвеня 2023 года палітзняволенай Яне Пінчук 12 гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму.

У рэдакцыі стварылі відэаролік, каб «паказаць», як у 1935 годзе праходзіў «звычайны дзень селяніна» у Заходняй Беларусі, як «па вечарах з зайздрасцю глядзеў на другі бераг рэчкі, бо там – савецкая Беларусь». У гэтым «шэдэўры» выкарыстаны ўсе штампы сучаснай прапаганды, як  эканамічныя - галод, праца да змогі «на пана», забіранне апошняй каровы «за падаткі», так і ідэалагічныя. Іх варта разабраць асобна – проста каб яшчэ раз пераканацца, што беларуская прапаганда хлусіць.

Сайт газеты "Витебские вести" змяніў дызайн: на яго вярнулі рубрыку "Рэдакцыя". Але пасада галоўрэда па-ранейшаму вакантная. Змены ў дызайне чытачы заўважылі яшчэ ў мінулыя выходныя. Але на той момант было зроблена яшчэ не ўсё, і паўнавартасна сайт у абноўленым выглядзе запрацаваў учора.

Шаркаўшчынская раённая газета апублікавала артыкул пра тое, як цяжка жылося ў рэгіёне «пад панамі». Аргументы старыя і зацёртыя – маўляў, да 1939 года Беларусь была  няразвітым «сыравінавым прыдаткам», дзе знішчалася ўсё нацыянальнае. Цяпер, маўляў, усё інакш. Але што змянілася для Шаркаўшчынскага рэгіёна пры «самай дэмакратычнай» цяперашняй уладзе?

Газета “Гарадоцкі веснік” размясціла чарговы “сенсацыйны” опус  намесніцы рэдактара Любові Шляйко, якая вядзе рубрыку «Анализируя факты. Авторский взгляд». Гэтым разам жыхарку памежнага з Расіяй рэгіёна ўсхвалявала экалогія. А дакладней, дэфіцыт вады на тэрыторыі Еўразвяза.  Маўляў, няшчасныя еўрапейцы і раней эканомілі ваду – усталёўвалі лічыльнікі, выкарыстоўвалі эканамічныя рэжымы для працы кухоннай тэхнікі» - нібыта жыхары Беларусі ніколі так не рабілі.

Мерапрыемства называлася «Латвия – Беларусь: конфронтация vs диалог». Яго сэнс зводзіўся да ухвалення пазіцыі Беларусі, якая адкрыла “бязвіз” для заходніх суседзяў насуперак пазіцыі “глыбокай канфрантацыі” з боку Латвіі. Апошнюю папракнулі за “канцэпцыю савецкай акупацыі” і “палітычныя амбіцыі Рыгі”, якая захацела “разарваць масты , супрацьпаставіўшы гэтаму “фундамент национально-государственного строительства и индустриализации” у Беларусі.

Пра гэта паведаміла  «Медыязона», спасылаючыся на атрыманую інфармацыю. Паводле крыніцы «Медыязоны», у канцы жніўня ў Гомельскую жаночую калонію прыязджаў начальнік аддзела ГУБАЗіК Артур Гайко. Ён выклікаў на гутаркі некаторых палітвязняў. Сярод іх была і Яна Пінчук, на якую, праз тыдзень пасля размовы з Гайко, сталі пісаць рапарты. У выніку яе пазбавілі спаткання, а неўзабаве адправілі ў ШІЗА.

Віцебскі абласны суд прызнаў 47-гадовую жанчыну вінаватай паводле частак 1 і 2 арт 361-4 КК РБ – Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці . Ёй прысуджаны рэальны тэрмін зняволення, жанчына ўжо адбывае пакаранне. 4 верасня яе імя і прозвішча ўнеслі ў пералік "экстрэмістаў" на сайце МУС. Вядома, што жанчына працавала настаўнікам -дэфектолагам і ў 2020-м годзе падпісала калектыўны зварот супраць пераследу незалeжных журналістаў.

Гэта Наталля Пратасевіч, Павел Максімовіч і Максім Ламонаў. Іх шукае УУС Віцебскай вобасці. У вышук падаюць звесткі на асобаў, супраць якіх у Беларусі распачатая крымінальная справа. Але якая менавіта - у пошукавай базе не пазначаецца. У выпадку Наталлі Пратасевіч (на фота) -найхутчэй палітычна матываваная. Віцебская актывістка была вымушана пакінуць Беларусь пасля падзеяў 2020 года пад пагрозай судовага пераследу.