Фрылансерка Дар’я Чульцова атрымала ад суддзі Таццяны Міхайлавай пакаранне ў 675 рублёў за рэпартаж пра акцыю пратэсту аўтамабілістаў для тэлеканала БелСАТ. Пра гэта паведамляе MSPRING.ONLINE.  Журналістка Дар’я Чульцова атрымала штраф у 25 базавых велічынь за рэпартаж пра акцыю пратэсту аўтамабілістаў супраць павышэння коштаў на бензін, якая адбылася 8 лютага каля гандлёвага цэнтра «Е-Сіці». Рашэнне вынесла суддзя суда Кастрычніцкага раёна Таццяна Міхайлава 24 сакавіка. Яна палічыла, што Чульцова парушыла заканадаўства аб СМІ і «незаконна вырабіла інфармацыйную прадукцыю» – рэпартаж, які быў паказаны на тэлеканале БелСАТ 9 лютага.

Людміла Кучура. Фота: ПЦ "Вясна" 19 сакавіка суд Партызанскага раёна г. Мінска разгледзеў скаргу Людмілы Кучура на неправамерныя дзеянні Следчага камітэта, які без належнай увагі перанакіраваў заяву аб здзяйсненні ў дачыненні да асуджанага Пятра Кучуры злачынства ў Дэпартамент выканання пакаранняў.

Фота: Visual China Group via Getty Images Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International распаўсюдзіла адмысловы дакумент “Меры па стрымліванню COVID-19 і праваабарончыя абавязацельствы уладаў: папярэднія заключэнні”.

9 сакавіка было абвешчана, што каталіцкія, праваслаўныя і пратэстанцкія вернікі сабралі 52 тысячы подпісаў пад зваротам на імя Лукашэнкі, у якім патрабуюць «ініцыяваць прыняцце закона аб забароне прапаганды і публічнай дэманстрацыі гомасэксуалізму і іншых полавых збачэнняў непаўналетнім і ўнясенне адказнасці за гэтыя дзеянні ў Крымінальны кодэкс». Як працуе так званая «прапаганда гомасэксуалізму» ніхто з ініцыятараў збору подпісаў, які доўжыўся цэлую восень мінулага года, так і не патлумачыў. У адказ на гэты зварот 18 праваабарончых і ЛГБТ-арганізацыяў, у ліку якіх быў і Праваабарончы цэнтр «Вясна», прынялі сумесную заяву з асуджэннем такіх патрабаванняў. Як адрэагуе на зварот беларуская ўлада, прадбачыць цяжка. Але, калі прапановы вернікаў будуць прынятыя, гэта дасць адразу некалькі нагодаў для пераследу людзей за іх арыентацыю, абмежавання свабоды слова, паглыбіць і так даволі значную стыгматызацыю такой сацыяльнай групы, як супольнасць ЛГБТК+.

Барыс Хамайда. Фота "Віцебская вясна". Віцебскі актывіст-ветэран Барыс Хамайда атрымаў позву з патрабаваннем з’явіцца ў аддзел прымусовага выканання Першамайскага раёну Віцебскf 25 сакавіка – на Дзень Волі. З яго збіраюцца спагнаць штраф у памеры 810 рублёў, прысуджаны за пікет у дзень перапахавання Каліноўскага. Але штраф быў аплачаны яшчэ два тыдні таму…

Азімжана Аскар на абвяшчэнні прысуду. Фота: fergananews.com Міжраённы суд Бішкека 30 сакавіка разгледзіць у папярэднім паседжанні адміністрацыйны пазоў зняволенага праваабаронцы Азімжана Аскарава да Ураду Кыргызскай Рэспублікі. Пра гэта паведамляе Праваабарончы рух "Бір Дуйно-Кыргызстан".

Як паведамляе "Новы Час", супрацоўнікі міліцыі горада Слуцк распачалі адміністрацыйную справу супраць блогера, удзельніка праекту «Страна для жизни» Уладзіміра Няронскага за арганізацыю 15 сакавіка несанкцыянаванай сустрэчы з людзьмі каля рэчкі Случ.

Ілюстрацыя з сайта un.by Прадстаўніцтва ААН у Беларусі надзвычай заклапочанае пагрозлівым і хуткім распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі COVID-19. Асаблівую занепакоенасць у аддзялення арганізацыі выклікае розны спектр негатыўных, сацыяльных і эканамічных наступстваў на грамадства і краіну. Пра гэта гаворыцца на сайце арганізацыі.

Адесь Дзергачоў Ці прызнае Канстытуцыйны суд права асуджаных да смяротнага пакарання на абарону права на жыццё праз міжнародныя арганізацыі?