dziadok_kalia_suda.jpg Мікалай Дзядок Як распавёў “Вясне” Мікалай Дзядок, ноччу з 12 на 13 сакавіка яго знялі з цягніка Варшава-Брэст, дзе ён мусіў перасаджвацца на Мінск. Пратрымалі актывіста прыкладна 3 гадзіны: 

“Гэта было супер доўга. Таму што яны паднялі зам.начальніка берасцейскай мытні Сазонава, які складаў дазвол на тое, каб зрабіць у адносінах мяне асабісты дагляд, і гэты дазвол у пісьмовым выглядзе дастаўлялі на пункт пропуску. І толькі чаканне гэтага заняло хвілін 40”.

Копію дазвола актывісту не далі, хоць ён патрабаваў. Сфатаграфаваць копію таксама не далі, растлумачыўшы, што гэта “ведамственны дакумент”.

Пры асабістым даглязе ў актыівста праверылі заплечнік, а затым распранулі да майткоў. Пры гэтым супрацоўнікі пыталіся пра экстрэмісцкую літаратуру.

Гэта далёка не першы раз, калі Мікалая Дзядка здымалі з мяжы.

“Апошні раз здымалі 22 чэрвеня 2019 года з аўтобуса Вільня-Мінск, – успомніў актывіст. – Але тады пра экстрэміскую літаратуру не пыталі. То бок гэта ніяк не ўгадаеш, я не разумею схему: бывае нічога не пытаюцца, проста даглядаюць моўчкі і ўсё”.

“Але ў гэты раз  [уначы з 12 на 13 сакавіка – заўв.] было ўсё супер афіцыйна, – адзначыў Мікалай Дзядок. – Памежнік паклікаў панятых, уключыў відэарэгістратар, задаў усе пытанні, якія патрэбны па форме, стварыў два акты: акт асабістага дагляду і акт дагляду рэчаў”.

Пра тое, што рабіць, калі вас даглядаюць на мяжы, чытайце ў парадах праваабаронцаў:

"Мытня дае дабро”, або Што рабіць, калі даглядаюць на мяжы

Што рабіць, калі спыняюць і даглядаюць на беларускай мяжы? Адказы ў прававым лікбезе ад праваабаронцаў "Вясны".

Крыніца: Распранулі да майткоў і шукалі экстрэмісткую літаратуру. Мікалая Дзядка зноў затрымалі на мяжы