- Катэгорыя: Вясна
Адзіны пікет па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты А. Лукашэнкі заўважаны ў Петрыкаве, паведамляецца ў телеграм-канале NEXTA.
- Катэгорыя: Вясна
Удзельнікаў пікетаў па збору подпісаў у Віцебску 31 траўня, на якім прысутнічаў сузаснавальнік БХД Павел Севярынец, пачалі запрашаць у аддзяленні міліцыі для складання пратаколаў. На некаторых – ужо склалі: грамадзянаў абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП). Пра гэта паведамляе "Віцебская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
4 чэрвеня ў Бабруйску прайшоў другі пікет у падтрымку Святланы Ціханоўскай, гэтым разам абышлося без дажджу, паведамляе Бабруйскі інтэрнэт-партал. Каб падпісацца за Святлану Ціханоўскую ў Маладзёжным парку бабруйчане станавіліся ў дзве доўгія чэргі (з захаваннем дыстанцыі). Практычна ўсе – у масках.
- Катэгорыя: Вясна
4 чэрвеня ў Бабруйску прайшоў другі пікет у падтрымку Святланы Ціханоўскай, гэтым разам абышлося без дажджу, паведамляе Бабруйскі інтэрнэт-партал. Каб падпісацца за Святлану Ціханоўскую ў Маладзёжным парку бабруйчане станавіліся ў дзве доўгія чэргі (з захаваннем дыстанцыі). Практычна ўсе – у масках.
- Катэгорыя: Вясна
4 чэрвеня ў Бабруйску прайшоў другі пікет у падтрымку Святланы Ціханоўскай, гэтым разам абышлося без дажджу, паведамляе Бабруйскі інтэрнэт-партал.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе "Гомельская вясна", 5 чэрвеня група па петыцыях Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека зарэгістравала (№3760/2020) і накіравала беларускаму ўраду сумесную скаргу праваабаронцаў Андрэя Стрыжака і Леаніда Судаленкі. Цяпер беларускаму ўраду трэба знайсці адказ на пытанне, чаму для асоб, якія раней прыцягваліся за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, на заканадаўчым узроўні ўстаноўлена табу на правядзенне новых мірных сходаў, а таксама, чаму ў адным і тым жа месцы забараняецца правядзенне некалькіх мерапрыемстваў.
- Катэгорыя: Вясна
На днях кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" стала вядома пра жыхароў Магілёва, што з-за страху высялення з інтэрната паставілі подпісы за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты А. Лукашэнка. Але потым накіравалі ў раённую выбарчую камісію заявы аб адкліканні подпісаў.
- Катэгорыя: Вясна
У Магілёве раніцай 5 чэрвеня судзяць яшчэ адну ўдзельніцу сустрэчы 5 траўня з камандай блогера Сяргея Ціханоўскага – Вольгу Лобан.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае серыю публікацый аб распаўсюдзе каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у закрытых установах краіны. У сферы ўвагі праваабаронцаў – становішча людзей у месцах пазбаўлення волі, установах для людзей з інваліднасцю, дамах-інтэрнатах для пажылых, бездапаможных і бяздомных.
- Катэгорыя: Вясна
У Гродне падчас збору подпісаў за вылучэнне ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай затрымалі валанцёра ініцыятыўнай групы Уладзіміра Кнігу. Куды яго павезлі і якая падстава для затрымання - пакуль невядома.