Віталь Казак на адным з судовыз паседжанняў. У судзе Маскоўскага раёна Берасця 5 чэрвеня ўрэшце была разгледжаная адміністрацыйная справа грамадскага актывіста Віталя Казака.

Абутак Арцёма Троіцкага. У Мінску, 5 чэрвеня, пасля завяршэння пікету па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты быў затрыманы малады чалавек, які хацеў разгарнуць там плакат.

Сёння, 5 чэрвеня, група экспертаў ААН выказала сур'ёзную занепакоенасць у сувязі з узмацненнем рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, заявіўшы, што ўрад краіны павінен абараняць права на свабоду выказвання меркавання і перастаць душыць крытыку. Аб гэтым паведамляецца на сайце Упраўлення Вярхоўнага Камісара ААН. Эксперты заявілі, што ў траўні не менш за 195 чалавек - у прыватнасці, праваабаронцы, журналісты, блогеры, медыцынскія работнікі і іншыя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці - былі арыштаваныя за тое, што яны выказалі свае погляды, або за ўдзел у мірных акцыях пратэсту і пікетах для збору подпісаў і вылучэння кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары, прызначаныя на 9 жніўня.

Аўтазакі на вуліцы Камсамольскай. Фота "Еўрарадыё". Супольны пікет альтэрнатыўных кандыдатаў па зборы подпісаў анансаваўся на 18 гадзін 5 чэрвеня каля сталічнага ГУМа. Задоўга да пачатку дазволенага мерапрыемства, як паведамляла Еўрарадыё, у гэтым раёне заўважаецца прыкметнае ажыўленне сілавікоў. Так, насупраць клуба імя Дзяржынскага па вуліцы Камсамольскай прыпаркаваліся тры аўтазакі. Яшчэ адзін — у двары суседняга з ГУМам дома — там, дзе "Лакомка". Уарцы гэтага ж дома дзяжураць людзі з рацыямі, апранутыя ў цывільную вопратку. Міліцыянты дзяжураць не толькі каля ГУМа, але ва ўсім навакольным раёне: міліцэйская машына з'явілася нават каля Купалаўскага тэатра.

Спецыяльны дакладчык ААН па становішчы праваабаронцаў Мішэль Форст Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні пра становішчы праваабаронцаў Мішэль Форст падрыхтаваў свой апошні даклад перад заканчэннем мандата 1 траўня 2020 года. Ён назваў яго больш асабістым, чым папярэднія. У дакладзе Мішэль Форст падкрэсліў:

Аўтазакі на вуліцы Камсамольскай. Фота "Еўрарадыё". Совместный пикет альтернативных кандидатов по сбору подписей анонсировался на 18 часов 5 июня возле столичного ГУМа. Задолго до начала разрешенного мероприятия, как сообщало Еврорадио, в этом районе замечается заметное оживление силовиков.

Аўтазакі на вуліцы Камсамольскай. Фота "Еўрарадыё". Супольны пікет альтэрнатыўных кандыдатаў па зборы подпісаў анансаваўся на 18 гадзін 5 чэрвеня каля сталічнага ГУМа. Задоўга да пачатку дазволенага мерапрыемства, як паведамляла Еўрарадыё, у гэтым раёне заўважаецца прыкметнае ажыўленне сілавікоў. Так, насупраць клуба імя Дзяржынскага па вуліцы Камсамольскай прыпаркаваліся тры аўтазакі. Яшчэ адзін — у двары суседняга з ГУМам дома — там, дзе "Лакомка". Уарцы гэтага ж дома дзяжураць людзі з рацыямі, апранутыя ў цывільную вопратку. Міліцыянты дзяжураць не толькі каля ГУМа, але ва ўсім навакольным раёне: міліцэйская машына з'явілася нават каля Купалаўскага тэатра.

У Мінску на праспекце Незалежнасці, каля Dana Mall, з'явіўся першы пікет за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, піша TUT.BY.

"Наша Ніва" апублікавала фотаздымкі чаргі паставіць подпіс за патэнцыйнай кандыдаткі ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую ў звычайны будні дзень 5 чэрвеня. Па словах жадаючых пакінуць подпіс, яны стаяць гадзіну.

Па інфармацыі, якой валодаюць праваабаронцы “Вясны” па стане на 5 чэрвеня, 12 сябраў ініцыятыўнай групы вылучэнкі ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай падвергліся пераследу, затрыманням і адміністрацыйнаму пакаранню. Сярод 9 затрыманых ў межах крымінальнай справы за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (арт. 364 КК РБ) гэта кіраўнік ініцыятыўнай групы Сяргей Ціханоўскі, а таксама сябры ініцыятыўнай групы Дзмітрый Фурманаў,  Яўген Разнічэнка і Арцём Сакаў.