У Наваполацку ў дачыненні да Алены Радзьковай, сябры ініцыятыўнай групы Сяргея Чэрачня, распачаты адміністрацыйны працэс па ч. 3. арт. 23.34 КаАП. Паводле пратаколу, 28 траўня Алена Радзькова ўзяла ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні без адпаведнага дазволу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў – "з выкарыстаннем улётак "Слуга, сыходзь – народ прыйшоў!", "Стоп, таракан!" ды іншых.

З розных гарадоў Беларусі паведамляецца, што супрацоўнікі міліцыі працягваюць пераследваць актывістаў і ўдзельнікаў легальных пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў. Яўген Афнагель. Фота: euroradio.fm

У Наваполацку ў дачыненні да Алены Радзьковай, сябры ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, распачаты адміністрацыйны працэс па ч. 3. арт. 23.34 КаАП з-за таго, што падчас збору подпісаў на пікеце выкарыстоўваўся плакат "Стоп прусак", "Тапачная рэвалюцыя", "Зыходзь народ Прыйшоў" і інш. Суд адклаў разгляд адміністрацыйнай справы да 15 чэрвеня "для вывучэння матэрыялаў справы".

Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП) запатрабавала ад Цэнтравыбаркаму вынесці папярэджанне Аляксандру Лукашэнку, які балатуецца на шосты тэрмін, «за арганізацыю правакацый» і адмовіць яму ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты, піша "Радыё Свабода". Заява палітычнай рады партыі апублікаваная на сайце АГП.  Аляксандр Лукашэнка

Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП) запатрабавала ад Цэнтравыбаркаму вынесці папярэджанне Аляксандру Лукашэнку, які балатуецца на шосты тэрмін, «за арганізацыю правакацый» і адмовіць яму ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты, піша "Радыё Свабода". Заява палітычнай рады партыі апублікаваная на сайце АГП.  Аляксандр Лукашэнка

Прадстаўнікі ПА АБСЕ пракаментавалі затрымання актывістаў падчас пікетаў па зборы подпісаў за прэтэндэнтаў на прэзідэнцкае крэсла, піша TUT.BY. Парламенцкая асамблея АБСЕ заявіла, што затрыманне актывістаў аказвае жахлівае ўздзеянне на грамадства. Старшыня Пастаяннага камітэта па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях ПА АБСЕ Кірыакос Хаджыані, яго намеснік Міхаэль Георг Лінк і дакладчык Кары Хенрыксен выступілі з сумеснай заявай.

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 3 чэрвеня працягнуліся суды над удзельнікамі акцый у падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага. На гэты раз судзілі палітыка, лідара АГП Мікалая Казлова і youtube-блогера Дзмітрыя Казлова (Шэрага ката). Абодвух судзілі за акцыю шостага траўня ля Нямігі - калі неабыякавыя грамадзяне сабраліся разам, каб выказаць недавольства тады яшчэ першаму затрыманню Ціханоўскага. 

Кампанія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь падносіць усё новыя і новыя сюрпрызы. Пра адзін з іх, які тычыцца здачы подпісаў выбаршчыкаў за вылучэнне прэтэндэнтаў у кандыдаты ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, распавядае каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч.

Дзяўчына затрыманага Сяргея Калмыкова - Ірына. Фота: hrodna.life Сяргея Калмыкова затрымалі 29 траўня на Савецкай плошчы. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманні ў Мінску. Яго дзяўчына Ірына кажа, што ён невінаваты. Падчас затрыманняў на плошчы быў сваяк Сяргея з АМАПа, піша hrodna.life

Праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова. Фота: spring96.org Назіральніца кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” са Светлагорску Алена Маслюкова паскардзілася ў паркуратуру на выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу для збора подпісаў у падтрымку дзеючага прэзідэнта.