4 чэрвеня ў Бабруйску прайшоў другі пікет у падтрымку Святланы Ціханоўскай, гэтым разам абышлося без дажджу, паведамляе Бабруйскі інтэрнэт-партал.
Каб падпісацца за Святлану Ціханоўскую ў Маладзёжным парку бабруйчане станавіліся ў дзве доўгія чэргі (з захаваннем дыстанцыі). Практычна ўсе – у масках.
Побач – чэргі паменш, у падтрымку Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкала: іх ініцыятыўныя групы працуюць у Бабруйску штодня.
Пік па колькасці падпісантаў прыйшоўся на прамежак ад 17.00 да 18.00 – мабыць бабруйчане падыходзілі сюды па дарозе з працы. Людзі кажуць, што гатовыя падпісвацца за каго заўгодна, абы не за Лукашэнку.
Як паведамляе "Бабруйскі кур'ер", палац мастацтваў "забяспечыў" пікетам музычнае суправаджэнне. У альтанцы непадалёк паставілі калонкі і круцяць песні пра Беларусь і Бабруйск. У перапынках паміж кампазіцыямі мастацкая кіраўніца Палаца мастацтваў прэзентуе розныя гурткі і творчыя калектывы горада. Гэта ніяк не звязана са зборам подпісаў, пераконвае жанчына. Проста трэба набраць дзяцей на новы навучальны год, а іншых магчымасцяў гэта зрабіць, акрамя як вось так публічна прэзентаваць, з-за каранціну няма. Але да альтанкі ніхто не падыходзіць.
Па самых сціплых падліках на пікет прыйшло больш за тысячу жыхароў нашага горада.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Крыніца: Перадвыбарчыя пікеты ў маладзёжным парку: доўгія чэргі і песні пра Бабруйск Фота