Аляксей Паўлоўскі Магілёўскі актывіст Аляксей Паўлоўскі, які з'яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы Андрэя Дзмітрыева, напісаў скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію на прымусовы збор подпісаў на прадпрыемствах горада за Аляксандра Лукашэнку. У якасці прыкладу прывёў Магілёўскае ААТ "Ольса", дзе подпісы збіралі ахоўнікі "па даручэнні дырэктара прадпрыемства".

У Гродне падчас збору подпісаў за вылучэнне ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай затрымалі валанцёра ініцыятыўнай групы Уладзіміра Кнігу. Куды яго павезлі і якая падстава для затрымання - пакуль невядома.

Андрэй Зуеў і Артур Сінега сёння, чацвёртага чэрвеня,былі асуджаныя судом горада Наваполацка да 15 сутак арышта кожны. Судовае паседжанне адбывалася анлайн. Але юнакі пакуль яшчэ не ўзятыя пад арышт.

Хоць скаргаў і заўваг ад выбаршчыкаў з дня фарміравання тэрытарыяльных камісій па Гарадзенскай вобласці ў гэтыя камісіі не паступала ні ад выбаршчыкаў, ні ад суб’ектаў выбарчай кампаніі, сама кампанія ў рэгіёне праходзіць у антуражы несумленнай прыхаванай ці нават адкрытай агітацыі за Аляксандра Лукашэнку і выразнай "заказной" дыскрэдытацыі яго апанентаў. Негатыўная інфармацыя пра тых, хто падпісваецца у падтрымку альтэрнатыўных прэтэндэнтаў, змешчаная не толькі на сайтах раённых газет, а таксама на рэсурсах і праўладных грамадскіх аб’яднанняў вобласці, прадстаўнікі якіх увайшлі у склад тэрытарыяльных камісій і пазней будуць вылучаныя ў склад участковых камісій, згодна з каляндарным планам выбарчай кампаніі.

На чарговым пасяджэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі, якое прайшло 4 чэрвеня, быў разгледжаны шэраг пытанняў, што тычацца правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адна з найбольш рэзанансных тэмаў – разгляд звароту прэтэндэнта ў кандыдаты Віктара Бабарыкі, у якім ён указаў факты парушэння заканадаўства падчас выбарчай кампаніі і прасіў пазбавіць рэгістрацыі ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі. Камісія заявіла, што праверыла названыя факты – і яны не падцвердзіліся. Пры гэтым многія з іх былі названыя фэйкамі і ананімнымі паведамленнямі.

На чарговым паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі, якое прайшло 4 чэрвеня, быў разгледжаны шэраг пытанняў, што тычацца правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адна з найбольш рэзанансных тэмаў – разгляд звароту прэтэндэнту ў кандыдаты Віктара Бабарыка, у якім ён указаў факты парушэння заканадаўства падчас выбарчай кампаніі і прасіў пазбавіць рэгістрацыі ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі. Камісія заявіла, што праверыла названыя факты — і яны не падцвердзіліся.

Па інфармацыі ад актывіста Эдуарда Баланчука, у старшыні Лельчыцкага раённага Савета дэпутатаў Таццяны Бяспалай зараз вельмі напружаныя дні. Ледзь раніца – чыноўніца сядае на службовы аўтамабіль, каб патрапіць на прадпрыемствы і арганізацыі даверанай ёй тэрыторыі. Але не клопаты пра людзей цікавяць Бяспалую, а ўсяго толькі арганізацыя працэсу збору подпісаў за вылучэнне дзейнага кіраўніка дзяржавы ў кандыдаты на новы тэрмін. І няважна, што ў працоўны час.

Аўтамабіль Таццяны Бяспалай. Па інфармацыі ад актывіста Эдуарда Баланчука, у старшыні Лельчыцкага раённага Савета дэпутатаў Таццяны Бяспалай зараз вельмі напружаныя дні. Ледзь раніца – чыноўніца сядае на службовы аўтамабіль, каб патрапіць на прадпрыемствы і арганізацыі даверанай ёй тэрыторыі.

Сяргей Ціханоўскі. Фота "Нашай Нівы" На лецішчы ў блогера Сяргея Ціханоўскага, які з'яўляецца кіраўніком ініцыятыўнай групы па вылучэнні жонкі Святланы Ціханоўскай кандыдатам у прэзідэнты, падчас трэцяга ператрусу знайшлі 900 тысяч даляраў. Пра гэта паведаміў TUT.BY прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Аляксандр Кабанаў.

Павел Левінаў. Фота DW Праваабаронца Павел Левінаў звярнуўся да сябраў Віцебскай абласной камісіі па выбарах прэзідэнта з просьбай запрасіць на пасяджэнне камісіі начальніка УУС аблвыканкаму Міхаіла Грыба, каб той патлумачыў, на якіх падставах 31 траўня міліцыянты спрабавалі перашкодзіць выбарцам ставіць подпісы ў падтрымку прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзідэнцтва.