- Катэгорыя: Вясна
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Менскага гарадскога выканаўчага камітэту Анатолем Сіваком 2 чэрвеня заявіў, што чакае навядзення парадку ў сталіцы. «Я чакаю ад цябе і ад праваахоўнікаў поўнага парадку ў горадзе-героі Менску. Ні ў якім разе нельга перашкаджаць людзям жыць», – цытуе словы кіраўніка дзяржавы прэс-служба Прэзідэнта.
Пад Мазыром – ператрус у фермера, якога здымаў Ціханоўскі. Затрыманы аўтар каналу «Мозырь для жизни»
- Катэгорыя: Вясна
У вёсцы Прудок Мазырскага раёна сярод ночы супрацоўнікі праваахоўных органаў уварваліся ў гаспадарку фермера, дзе Сяргей Ціханоўскі запісваў жартоўнае «Інтэрв’ю прыкарытнікаў».
- Катэгорыя: Вясна
Цэнтральная выбарчая камісія 3 чэрвеня размясціла ў сябе на сайце адказ на "шматлікія звароты аб нязгодзе з выказваннямі Аляксандра Лукашэнкі, які вылучаецца кандыдатам у прэзідэнты, якія, на думку аўтараў зваротаў, маюць дыскрымінацыйны характар у дачыненні да беларускіх жанчын і парушаюць артыкул 47 Выбарчага кодэкса". Цэнтрвыбаркам не пазначыў, колькі менавіта зваротаў з нагоды выступу Лукашэнкі на МТЗ паступіла ў камісію. Пазначана толькі, што больш за дзесяць.
- Катэгорыя: Вясна
У рэдакцыю часопіса MSPRING.ONLINE даслалі асаблівыя дакументы. Гэта заявы двух жыхароў аднаго з інтэрнатаў [адрас ёсць у рэдакцыі] Магілёва – Гарбузавай А.М. і Нікіцёнка А.У., – паводле якіх яны вырашылі адклікаць свае подпісы за дзеючага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку. Паводле абодвух, у працоўны час 26 траўня ў жыллё кожнага з іх заявіліся работнікі інтэрната з патрабаваннем паставіць подпіс за вылучэнне ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца “Вясны”, назіральніца кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” са Светлагорску Алена Маслюкова падала заяву ў Цэнтрвыбаркам і пракуратуру на дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку за выказванне "Канстытуцыя не пад жанчыну" на МТЗ. Нагадаем, падчас сустрэчы з работнікамі Мінскага трактарнага завода Аляксандр Лукашэнка сказаў наступнае: "У нас канстытуцыя не пад жанчыну. І ў нас грамадства не саспела для таго, каб галасаваць за жанчыну. Таму што ў нас па канстытуцыі прэзідэнт валодае моцнай уладай". Таксама Лукашэнка заявіў, што Беларусь — гэта не Літва, дзе "Даля Грыбаўскайтэ прыйшла, паўсміхалася, пасядзела і пайшла. Ні за што не адказвала, таму што Літва — парламенцкая рэспубліка".
- Катэгорыя: Вясна
Калегія крымінальных спраў Вярхоўнага суду разгледзела 22 траўня апэляцыйную скаргу жыхароў Чэрыкава Станіслава і Іллі Косцевых і пакінула прысуд абодвум без зменаў.
- Катэгорыя: Вясна
Супрацоўніца дзіцячай паліклінікі ў Рэчыцы зняла відэа збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам на выбарах прэзідэнта дзейнага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе "Палеская Вясна". Дзеянне адбываецца проста ў памяшканні рэгістратуры медычнай установы. Супрацоўнікі, якія запаўняюць падпісныя лісты, абмяркоўваюць, што пісаць у графе "пашпартныя дадзеныя". Пры гэтым чуваць рэпліку: "Ды хто іх будзе правяраць, гэтыя спісы?!"
- Катэгорыя: Вясна
У чарговым выпуску блога "Слова аб праве" ў "Белгазеце" юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка аналізуе ход крымінальнай справы Філіпа Шаўрова, ацэнку яго дзеянняў некаторымі журналістамі і пазіцыю праваабаронцаў.
- Катэгорыя: Вясна
У Цэнтральнай выбарчай камісіі краіны разгледзелі прапанову беларусаў аб мэтазгоднасці правядзення галасавання праз Інтэрнэт. З адказу ЦВК з подпісам яго старшыні Лідзіі Ярмошынай выцякае, што да цыфравізацыі выбарчага працэсу ў Беларусі яшчэ далёка. Беларусы звярнуліся ў ЦВК 26 траўня з прапановай арганізацыі ўдзелу ў выбарах з дапамогай Інтэрнэт-сайта. Адпаведная петыцыя была размешчана на Рetitions.by, і пад ёй падпісалася 218 чалавек.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Народная воля, другога чэрвеня суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Віктар Казачок пакараў адміністрацыйным штрафам у памеры 5 базавых велічынь (135 рублёў) Дзмітрыя Канеўскага за нібыта актыўны ўдзел у несанкцыянаваным пікеце сёмага траўня на плошчы Леніна. У той дзень група гамельчукоў з онлайн-супольнасці «Страна для жизни», арганізаванай Сяргеем Ціханоўскім, выйшла ў цэнтр горада, каб выказаць сваю салідарнасць з затрыманым відэаблогерам. Міліцыя затрымала каля двух дзесяткаў чалавек, але позна ўвечары адпусціла, за выключэннем Юрыя Уласава. Яго адвезлі ў ізалятар і праз суд пакаралі 15-суткавым арыштам.