У Магілёве раніцай 5 чэрвеня судзяць яшчэ адну ўдзельніцу сустрэчы 5 траўня з камандай блогера Сяргея Ціханоўскага – Вольгу Лобан.
Адміністрацыйную справу па арт 23.34 КаАП разглядае суд Кастрычніцкага раёна Магілёва.
Вольга мае двух непаўнагадовых дзяцей ды яшчэ інваліднасць па зроку.
Агулам за сустрэчу з камандай Ціханоўскага ў Магілёве было затрымана больш за 20 чалавек. Большасць з іх было пакарана адміністрацыйнымі арыштамі, некаторыя атрымалі штрафы.
Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне ў Лідзе актывіста "Народнай грамады" з Гародні Уладзімера Арцымана. Падрабязнасці затрымання высвятляюцца.