Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Бярозы Сяржук Русецкі прааналізаваў сайты раённых газет па Брэсцкай вобласці на прадмет асвятлення выбарчых падзей. Сайт Бярозаўскай газеты “Маяк” дае інфамацыю пра стварэнне і склад Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі, пачатак збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў, першае пасяджэнне РВК. Акрамя таго, на сайце можна знайсці інтэрв’ю з кіраўніком ініцыятыўнай групы дзеючага Прэзідэнта, старшынёй ФПБ Міхаілам Ордам «МЫ ПОДДЕРЖИВАЕМ НАШЕГО ПРЕЗИДЕНТА» з парталу 1PROF.BY. “Праваабаронцы за свабодныя выбары” ўжо пісалі пра гэтае агітацыйнае інтэрв’ю, якое таксама было размешчана на дзяржаўных сайтах гарадзенскай вобласці.

Лідзія Ярмошына. Фота: Аляксандр Корсакаў, TUT.BY Цэнтральная выбарчая камісія за подпісам яе старшыні Лідзіі Ярмошынай даслала афіцыйны адказ гарадзенскім праваабаронцам на іх зварот па дыскрымінацыі беларускай мовы. 

“Мы глыбока занепакоеныя нязменнай няздольнасцю беларускіх уладаў палепшыць умовы выбараў і відавочнай адсутнасцю намеру стварыць умовы для сапраўды роўных умоваў паміж кандыдатамі”, — гаворыцца ў сумеснай заяве старшыні дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Роберта Бедраня і пастаяннага дакладчыка па Беларусі Пятраса Аўштравічуса.

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка распавёў, як яшчэ, акрамя подпісу за вылучэнне кандыдатам і галасавання ў асноўны дзень, грамадзяне могуць прыняць актыўны ўдзел у выбарчым працэсе, і што для гэтага трэба. Прыемнай асаблівасцю цяперашняй выбарчай кампаніі стаў не толькі актыўны ўдзел людзей у працэсах вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты, але і цікавасць да ўдзелу ў выбарчых камісіях і ў якасці назіральнікаў.

Цэнтрвыбаркам акрэдытаваў на прэзідэнцкія выбары ўжо 557 нацыянальных назіральнікаў. За апошні тыдзень зарэгістравана больш як 200 чалавек. Пра гэта паведамляе Еўрарадыё

Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед

Другі тыдзень па ўсёй краіне ідуць зборы подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы, і не заўсёды пікет заканчваецца мірна. Напрыклад, у Гродне быў затрыманы блогер Сяргей Ціханоўскі.

Праваабаронца "Магілёўскай вясны" Барыс Бухель паведаміў, што на сяброўку ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай Кацярынай Таланковай палюе міліцыя.

Андрэй Шамбярэцкі быў адзіным з камеры, хто размаўляў са мной па-беларуску. Маёр-сувязіст, родам з Мазыра, ён служыў у Бабруйску ў аэрадромнай частцы і камандаваў будаўнічым атрадам. Цікавы быў ягоны прыход у камеру. Перад гэтым ён сядзеў ужо некалькі тыдняў разам з бізнэсмэнамі ў іншай “хаце”. Зайшоўшы у нашую камеру, Андрэй адразу пазнаў генерала. Той быў ягоным самым высокім начальнікам і прыяжджаў некалі на бабруйскі вайсковы аэрадром з інспекцыяй. Павітаўся, стаў, рукі па швах, амаль даклаў Паўлавічу па форме, хто ён такі. Паўлавіч сядзеў на шконцы ў трэніках, у карычневай футболцы, толькі галавой матаў, як быццам бы так і трэба. Што Паўлавіч сядзіць, ведаў яшчэ на свабодзе, бо тога затрымалі яшчэ ў канцы 2010-га. Быў крыху разгублены, мабыць, і думаць ня думаў, што з сваім начальнікам будзе сядзець разам у адной камеры. Паўлавіч яго не памятаў: у таго такіх маёраў служыла сотні.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" збіраюць інфармацыю пра выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу вылучэнцамі ў кандыдаты на прэзідэнцкіх выбарах-2020. Калі вас прымушаюць падпісацца за вылучэнне кандыдата па месту працы ці вучобе або адбываецца ціск іншымі спосабамі — запаўняй ФОРМУ. Ваша інфармацыя наблізіць наступ сумленных і свабодных выбараў.