- Катэгорыя: Вясна
Людзі, якія ахвяравалі свае сродкі на падтрымку журналісцкіх расследаванняў Сяргея Сацука, пачалі звяртацца па дапамогу, бо іх выклікаюць у СК для допыту. Аб гэтым паведамляе "Ежедневник".
- Катэгорыя: Вясна
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Высновы
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе "Віцебская Вясна", 6 чэрвеня ў вёсцы Прусы Пастаўскага раёну за ўдзел у пікеце для збору подпісаў быў затрыманы мясцовы актывіст Андрэй Новікаў. Яго затрымалівала цэлая група супрацоўнікаў проста ўдома. Новікава адвезлі ў Паставы і пасля складання пратаколу змясцілі да суду ў ізалятар.
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", яшчэ ў абед пятніцы - 5 чэрвеня - быў затрыманы абаронца Курапат Валеры Рабцаў. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянавам мерапрыемстве.
- Катэгорыя: Вясна
Увечары 6 чэрвеня ў Віцебску затрымалі Аляксандра Мацеюка – валанцёра ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую. З аддзялення міліцыі ён паспеў паведаміць праваабаронцам "Віцебскай Вясны", што на яго складаюць пратакол паводле артыкулу 23.34 КаАП і вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаванні 31 траўня. Праз гадзіну тэлефон Мацеюка быў ужо недасяжны.
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", каля 10.30 гадзін раніцы ў Мінску затрыманы Алег Баброўскі - сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Мужчыну спынілі супрацоўнікі ДПС, побач з якімі быў мікрааўтобус цёмнага колеру. У яго забралі ўсе падпісныя лісты, сталы і нават палатку. Акрамя таго, у Алега Баброўскага было каля 1500 сабраных подпісаў выбаршчыкаў. Яго даставілі ў РУУС Савецкага раёна Мінска, а асабісты аўтамабіль ужо адбуксавалі на штрафстаянку.
- Катэгорыя: Вясна
У Кобрыне знік Яўген Воўк. Ён быў заўважаны ў відэа-роліках “Белсат”, якія былі прысвечаны блогеру Сяргею Ціханоўскаму.
- Катэгорыя: Вясна
Затрыманую 5 чэрвеня ў Мінску нібыта за ўдзел у неснкцыянаваным масавым мерапрыемстве Алену Лазарчык у той жа дзень змясцілі да суда ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна.
- Катэгорыя: Вясна
Затрыманыя 5 чэрвеня ў Мазыры аўтар канала "Мозырь для жизни" Аляксандр Цуканаў і Дзяніс Колас атрымалі па 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Інфармацыя атрыманая ад іх сяброў. Мясцовыя праваабаронцы спрабуюць спаўдзіць гэтую інфармацыю і высветліць акалічнасці судовых працэсаў.
- Катэгорыя: Вясна
Ен з’явіўся на “кропцы” нечакана. Высокі, шырокі ў плячах. Нешта незвычайнае бачылася ў ягоным позірку. Можна было б сказаць, што ён быў проста нахабны, але гэта было не так. У ім было штосці большае, пэўны выклік і сіла. Так выглядаюць людзі, якія не скарыліся. Не скарыліся той жосткай сістэме, у якой яны па волі лёсу апынуліся. Так выглядаюць бунтары і паўстанцы, аматары свабоды і адназначныя нефармальныя лідары.