Андрэй Новікаў у судзе. Фота Радыё Рацыя Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", увечары 9 чэрвеня супрацоўнікі Пастаўскага РАУС праводзяць вобшук у доме арыштаванага Андрэя Новікава, які дапамагаў 1 чэрвеня ў Глыбокім арганізаваць пікет па зборы подпісаў за патэнцыйную кандыдатку на пасаду прэзідэнта Святлану Ціханоўскую.

Тады усё прайшло спакойна, але 6 чэрвеня мужчыну затрымалі ў Пастаўскім раёне. Яго жонка Вольга доўгі час не магла даведацца хоць якую-небудзь інфармацыю пра лёс мужа. Днямі стала вядома, што ў Мінску адбыўся суд над Андрэем Новікавым. Мяркуецца, што зараз ён утрымліваецца ў ІЧУ.

На Пастаўшчыне затрыманы Андрэй Новікаў, яго адвезлі ў сталічны ІЧУ

Як паведамляе "Віцебская Вясна", 6 чэрвеня ў вёсцы Прусы Пастаўскага раёну за ўдзел у пікеце для збору подпісаў быў затрыманы мясцовы актывіст Андрэй Новікаў. Яго затрымалівала цэлая група супрацоўнікаў проста ўдома.

Нагадаем, Андрэй Новікаў - былы супрацоўнік МУС, грамадзянін Расіі. Раней Пастаўскі суд караў мужчыну штрафам у памеры 30 базавых велічынь паводле таго ж самага артыкулу – за інтэрвію блогеру “Краіны для жыцьця” Сяргею Ціханоўскаму.  

Дома ў яго засталася жонка і двое непаўнагадовых дзяцей.

Крыніца: Дома ў Андрэя Новіка праходзіць вобшук, дзе ён сам - дагэтуль дакладна невядома