У пятніцу, 12 чэрвеня, стала вядома пра факты пераследу членаў ініцыятыўнай групы вылучэнца ў кандыдаты ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі. Так, TUT.BY паведамляе пра затрыманне ў Магілёве каардынатара ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка па Магілёўскай вобласці Уладзіміра Дударава.
Вядома, што таксама затрыманы сябра ініцыятыўнай групы — кіраўнік Магілёўскага філіяла Белгазпрамбанка Сяргей Кармызаў.
У Гомелі адзін з сябраў ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі быў папярэджаны аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці за публікацыю ў сацыяльнай сетцы матэрыялаў, якія былі размешчаныя шмат гадоў таму.
Інфармацыя ўдакладняецца і дапаўняецца.
Нагадаем, раніцай 11 чэрвеня ў галаўны офіс Белгазпрамбанка прыйшлі супрацоўнікі ДФР. Ператрус таксама праходзіць у людзей, звязаных з Бабарыка. Ператрусы праходзяць у рамках крымінальнай справы па ч. 2 арт. 243 "Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры" і па ч.2 арт. 235 "легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры". У якасці падазраваных па крымінальнай справе праходзяць прадстаўнікі камерцыйных структур, былыя і дзеючыя работнікі банкаўскай сістэмы. Як адзначылі ў Камітэце дзяржкантролю, Віктар Бабарыка ў цяперашні час у рамках расследавання крымінальнай справы працэсуальнага статусу не мае.
Ператрусы ў галаўным офісе "Белгазпрамбанка". КДК: заведзена крымінальная справа
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Крыніца: Затрыманыя сябры ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі