У панядзелак, 22 чэрвеня, у розных гарадах Беларусі распачаліся суды над затрыманымі падчас стыхійных акцый "Ланцугі салідарнасці". У асноўным, іх судзяць па артыкулах 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) і 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). "Вясна" публікуе спіс тых, каго дакладна мусяць судзіць у гэты дзень.  Інфармацыя ўвесь час будзе абнаўляцца і дапаўняцца.

Фота: TUT.BY
Фота: TUT.BY

Бабруйск

У судзе Бабруйскага раёну паведамілі, што суды над затрыманымі 19 чэрвеня будзе пасля абеду. Суды ў Бабруйску чакаюцца над:

  • Сяржук Лацінскі (журналіст, праваабаронца "Вясны")
  • Ілля Уласаў
  • Уладзімір Міхалап
  • Георгій Даніленка
  • Сяргей Бяляеў

Віцебск

У судзе Чыгуначнага раёна г. Віцебска на 22 чэрвеня прызначаны тры судовыя працэсы па арт. 23.34 КаАП.

  • 12:00 — Пруднікава. Суддзя — Е. Цыганкова
  • 14:30 — Філімонава. Суддзя — Е. Цыганкова
  • 16:00 — Таццяна Севярынец. Суддзя — Д. Аляксеенка

Салігорск

У судзе Салігорскага раёну сказалі, што суды над затрыманымі адбудуцца пасля абеду.

  • Раман Сталбуноў (сябра рады моладзі Руху "За Свабоду");

  • Уладзімір Кучынскі (сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай);

  • Інна Макаравіч.

Маладэчна

У судзе Маладзечанскага раёна паведамілі, што будуць судзіць 16 чалавек, але менавіта калі — невядома. 

Баранавічы

Паведамляецца, што затрыманых 20 чэрвеня ў Ганцавічах прывезлі ў суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавіч. Іх больш за гадзіну трымаюць у аўтазаку. Іх абвінавачваюць у парушэнні артыкулаў 23.34 і 23.4 КаАП.

У судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавіч чакаюцца суды над затрыманымі ў Ганцавічах:

  • Сяргеем Багровым (журналіст "Ганцавіцкага часу") — ч.1 арт. 23.34 і 23.4 КаАП.
  • Аляксандрам Пазняком (журналіст "Ганцавіцкага часу")
  • Аляксандрам Бондарам;
  • Дзмітрыем Жулікам. Суддзя — Груда.

Барысаў

  • Аляксей Дзевятаеў —ч.1арт. 23.34 КаАП. Вынік — 25 базавых велічыняў (675 рублёў).

Спісы затрыманых 19-21 чэрвеня:

Затрыманні ў Беларусі працягваюцца 20 і 21 чэрвеня (абнаўляецца)

20 і 21 чэрвеня людзі стыхійна выходзілі на вуліцы горада. Ёсць затрыманыя.

Спіс затрыманых падчас мірных акцый 19 чэрвеня

Апошні дзень збору подпісаў за альтэрнатыўных вылучэнцаў у кандыдаты скончыўся стыхійнымі акцыямі па ўсёй краіне. Людзі выбудоўваліся ў "жывыя ланцугі" ўздоўж уліц і праспектаў у знак салідарнасці з затрыманымі актывістамі. Падчас акцый у розных гарадах краіны адбыліся затрыманні. "Вясна" складае спіс затрыманых.

Крыніца: Суды за ўдзел у "Ланцугах салідарнасці" у рэгіёнах. Спіс Дапоўнена