У другой палове дня 22 чэрвеня ў суд г. Бабруйска даставілі затрыманых падчас "Ланцугу Саліданасці", што праходзіў 19 чэрвеня. Сярод затрыманых - праваабаронца "Вясны" Сяржук Лацінскі.
Інфармацыя будзе дапаўняцца
Нагадаем, журналісты выдання Bobr.by Сяржук Лацінскі разам з жонкай Алесяй Лацінскай былі затрыманыя 19 чэрвеня ў 20 гадзін у Бабруйску. Прыкладна апоўначы Алесю Лацінскую вызвалілі, а Сяржука пакінулі ў ІЧУ да суда.
Крыніца: У Бабруйску судзяць праваабаронцу Сяргея Лацінскага Відэа