Сёння стала вядома, што з-за ціску ўладаў зачыняецца крама нацыянальнай адзення symbal.by. Людзі з салідарнасці пайшлі туды падтрымаць краму і набыць у іх тавары. Выстраілася чарга з пары дзясяткаў чалавек. Але хутка прыехаў АМАП на аўтазаку і стаў затрымліваць чаргу ў краму, якая проста моўчкі стаяла.
Паведамляецца пра мінімум трох затрыманых хлапчукоў.
Як піша тэлеграм-канал belmova, сведка кажа пра 12 затрыманых каля крамы symbal.by. АМАП проста хапае ўсіх запар, нават у дварах. Паведамляецца, пра брутальныя затрыманні.
Інфармацыя ўдакладняецца і дапаўняецца.
Крыніца: АМАП брутальна затрымлівае людзей у чарзе ў краму Symbal.by Дапоўнена