- Катэгорыя: Вясна
У Ленінскім судзе Магілёва 13 лістапада прайшло першае судовае паседжанне пра крымінальнай справе індывідуальнага прадпрымальніка Уладзіміра Шустава. Яго вінавацяць у наўмысным ужыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянта падчас разгону людзей 10 жніўня ў цэнтры Магілёва (арт. 364 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што заснавальніку і сябру рады грамадскага руху “Дзея” Кіма Самусенку і ягонаму брату Аляксею Следчы камітэт прад'явіў абвінавачванні па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса – дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак, у Мінску з 9 жніўня. Акрамя гэтага, Кім з'яўляецца абвінавачаным па ч. 2 арт. 349 КК – доступ да кампутарнай інфармацыі, учынены групай асоб па папярэдняй змове, за нібыта ўзлом кампутарнай сістэмы Мінгарвыканкама. Абодва браты цяпер знаходзяцца пад вартай у СІЗА №1 у Мінску. Нагадаем, сябру рады грамадскага руху “Дзея” Кіма Самусенку затрымалі 3 лістапада дома пасля вобшукаў у яго дома і доме ягонай маці. Пасля жорсткага вобшука, які суправаджаўся стрэламі ў доме і прымяненнем фізічнай сілы, сілавікі забралі ўсю тэхніку Кіма і ягонай жонкі, зарэгістраваную паляўнічую зброю, грошы, бчб-сцяг, сцяг Украіны, украінскі пашпарт жонкі і іншае.
- Катэгорыя: Вясна
Актывіст Руху “За Свабоду” Віктар Яўмеенка стаў падазраваным па крымінальнай справе, узбуджанай па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). У рамках гэтай справы ён быў затрыманы на трое сутак, паведамляюць naviny.media.
- Катэгорыя: Вясна
11-12 лістапада працягваецца пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Лідскага раёна 13 лістапада пачаўся разгляд крымінальнай справы па абвінавачванню Яўгена Вінча ў гвалтоўных дзеяннях альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК).
- Катэгорыя: Вясна
Вынесены прысуд па крымінальнай справе жыхара Бабруйска Ягора Храмені, якога вінавацілі ў гвалце над супрацоўнікам міліцыі (арт. 364 КК).
- Катэгорыя: Вясна
У кастрычніку ў сродках масавай інфармацыі літаральна штодзень паведамлялася пра факты блакавання руху чыгуначнага транспарту шляхам накладання металічнага дроту на рэйкі і псавання сігналізацыі.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Слуцкага раёна 12 лістапада працягваўся разгляд крымінальнай справы Рамана Караневіча, якога абвінавачваюць па ч. 2 артыкула 363 Крымінальнага кодэксу за супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення. Максімальны тэрмін пакарання - абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў.
- Катэгорыя: Вясна
13 лістапада працягваецца пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію: